Асман III
Асма́н III (па-асманску: عثمان ثالث) — султан Асманскай імпэрыі, які кіраваў краінай з 1754 году па 1757 год.
Асман III | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 2 студзеня 1699, |
Памёр | 30 кастрычніка 1757 (58 гадоў), |
Пахаваны | |
Дынастыя | дынастыя Асманаў[d] |
Бацька | Мустафа II[d] |
Маці | Марыя Шэхсувар Султан[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 2 студзеня 1699 ў Эдырнскім палацы ў сям’і султану Мустафы II. Паводле традыцыі жыў вязьнем у Канстантынопалі ў палацы Тапкапы пакуль ягоны бацька кіраваў краінай.
Пасьля сьмерці старэйшага брата Махмуда I набыў уладу. Жыцьцё фактычнага зьняволеньня дрэнна адбілася на інтэлекце і характары новага султана імпэрыі, то бок Асман быў дэспатычным кіраўніком і пакутаваў ад комплексу непаўнавартасьці. Ён ненавідзеў музыку і ўсё, што зь ёй было зьвязанае, таму выгнаў усіх музыкаў са свайго палацу. За тры гады панаваньня Асмана ў краіне зьмяніліся сем вялікіх візыраў. Султан быў нецярпімы да хрысьціянаў і габрэяў. Ім загадалі насіць адмысловыя пазнакі на вопратцы. Асман III памёр у 1757 годзе ад наступстваў інсульту. Пахаваны ў магіле каля султану Махмуда I.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Асман III. The Ottomans. (анг.)