Асвальда Мартынэс
Асва́льда Даві́д Марты́нэс А́рсэ (па-гішпанску: Osvaldo David Martínez Arce; нарадзіўся 8 красавіка 1986 году, Люке, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Спартыва Люкеньнё» і былы гулец нацыянальнай зборнай Парагваю.
Асвальда Мартынэс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 красавіка 1986[1] (38 гадоў) | |
Рост | 168 см | |
Вага | 62 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Спартыва Люкеньнё | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2008 2008—2011 2011—2013 2013—2017 2017—2019 2019—2020 2020—2021 2021 2021—2022 2022—2023 2023— |
Лібэртад Мантэрэй Атлянтэ Амэрыка Сантас Лягуна Атляс Пуэбля Соль дэ Амэрыка Керэтара Хэнэраль Кабальера Спартыва Люкеньнё |
155 (35) 94 (13) 49 (15) 153 (15) 73 (8) 35 (6) 25 (4) 9 (2) 7 (0) 15 (0) 4 (0) |
Зборныя | ||
2008—2015 | Парагвай | 32 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьАсвальда зьяўляецца выхаванцам клюбу «Спартыва Люкеньнё». У 2002 годзе далучыўся да сталічнага клюбу «Лібэртад», дзе дэбютаваў у прафэсійным футболе ва ўзросьце 17 гадоў. У першым жа сэзоне атрымаў залатыя мэдалі айчыннага чэмпіянату. У 2005 годзе пасьля таго як клюб узначаліў Хэрарда Мартына малады гулец пачаў больш часу праводзіць на пляцоўцы. У 2006 годзе Мартынэс разам з клюбам зноўку стаў чэмпіёнам і дайшоў з клюбам да фіналу Кубка Лібэртадорэс.
У 2009 годзе перайшоў у табар мэксыканскага клюбу «Мантэрэй» за 2,2 млн эўра. 17 студзеня ў матчы супраць «Пуэблі» дэбютаваў у мэксыканскім першынстве, азначыўшыся забітым голам ужо на прешай хвіліне паядынку. У тым ліку дзякуючы намаганьням парагвайскага футбалісту «Мантэрэй» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Мэксыкі і Лізе чэмпіёнаў КОНКАКАФ.
Улетку 2011 году Асвальда перайшоў у клюб «Атлянтэ», а ўзімку 2013 году заключыў кантракт з клюбам «Амэрыка». 6 студзеня 2013 году дэбютаваў за новы клюб у матчы супраць былой каманды «Мантэрэй».
Міжнародная
рэдагавацьЗа нацыянальную зборную Парагваю дэбютаваў 15 кастрычніка 2008 году ў матчы супраць зборнай Пэру. Амаль праз два гады 12 кастрычніка 2010 году забіў першы гол за зборную ў браму зборнай Новай Зэляндыі. Разам са зборнай атрымаў срэбраныя мэдалі Кубка Амэрыкі 2011 году.
Дасягненьні
рэдагаваць«Лібэртад»:
- Чэмпіён Парагваю: 2006(а), 2007(к), 2008(а), 2008(к)
«Мантэрэй»:
- Чэмпіён Мэксыкі: 2009(а), 2010(а)
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КОНКАКАФ: 2011
«Амэрыка»:
- Чэмпіён Мэксыкі: 2013(к), 2014(а)
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КОНКАКАФ: 2015, 2016
«Сантас Лягуна»:
- Чэмпіён Мэксыкі: 2018(к)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Osvaldo Martínez // Transfermarkt (мн.) — 2000.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на Transfermarkt
- Профіль на Soccerway
- Статыстыка на National Football Teams