Асадзі Тусі
Абу Наср Алі ібн Ахмад Асадзі Тусі (па-пэрсыдзку: ابونصر علی بن احمد اسدی طوسی; пачатак XI стагодзьдзя, Тус, Вялікі Харасан — канец 1080-х, Тэбрыз) — пэрсыдзкі паэт, мовазнаўца і аўтар, найбольш вядомы дзякуючы гераічнаму твору «Гаршаспнамэ», напісанаму ў стылі «Шагнамэ»[1].
Асадзі Тусі | |
ابونصر علی بن احمد اسدی طوسی | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Абу Наср Алі ібн Ахмад Асадзі Тусі |
Нарадзіўся | 1000 |
Памёр | 1072 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, пісар |
Мова | пэрсыдзкая мова і таджыцкая мова |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПра жыцьцё Асадзі Тусі захаваліся ўрыўкавыя зьвесткі. Першыя дваццаць гадоў жыцьця ён правёў у Тусе. У выніку частых нашэсьцяў варожых цюрскіх плямёнаў вымушаны быў пакінуць бацькаўшчыну і выправіўся ў іранскую правінцыю Азэрбайджан, дзе заставаўся да самай сьмерці. Прыкладна з 1018 да 1038 року быў паэтам пры двары дэйлеміта Абу Насра Джастана.
Сваю фундамэнтальную працу «Гаршаспнамэ» напісаў падчас перабываньня ў Нахічэвані. Апошнія гады жыцьця быў паэтам пры двары шэдадыдзкага эміра Манучэіра ібн Шавура, валадара Ані. Пахаваны ў Тэбрызе.
Творчасьць
рэдагавацьНайбольш значны твор — паэма-маснаві «Гаршасп-намэ» (Кніга [або эпас] пра Гаршаспа, 1064—1066), прысьвечаная Абу Далафу, валадару Нахічэвані. Склаў таксама слоўнік сучаснай пэрсыдзкай мовы (па-пэрсыдзку: فرهنگ لغت فرس). Захаваліся пяць ягоных «Маназаратаў» (па-пэрсыдзку: مناظرات) (Дыспуты ў паэтычнай форме між двума людзьмі, аб’ектамі ці паняцьцямі).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Asadi Tusi, Abu Mansur Ali ibn Ahmed (анг.) Вялікая савецкая энцыкляпэдыя, 3-е выд.. TheFreeDictionary.com (1970—1979). Праверана 20 лістапада 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Іранская энцыкляпэдыя (анг.)