Арэнал
Арэнал — вулькан у Коста-Рыцы, зьяўляецца адным з самых актыўных вульканаў плянэты. Лява вулькана рэгулярна сьцякае па склонах у даліну, і Арэнал час ад часу выкідвае ў неба распаленыя каменныя глыбы дыямэтрам да 7,5 мэтраў на вышыню 300 мэтраў.
29 ліпеня 1968 году адбылося апошняе вялікае вывяржэньне Арэналу, якое разбурыла гарады Пуэбла Нуэба і Табакон. Рэшты зьнішчэньня, выкліканага вульканам, бачныя і да сёньняшняга дня. Пры гэтым вывяржэньні загінула 87 чалавек.
Да першага пакарэньня ў 1937 годзе ніхто нават і не здагадваўся пра вульканічнае паходжаньне гары вышынёй у 1633 мэтры, акрамя таго вулькан тады быў амаль што цалкам пакрыты расьлінами і дрэвамі. Лічыцца, што Арэнал праяўляў сваю актыўнасьць і раней, але не выказваў актыўнай вульканічнай дзейнасьці на працягу апошніх 400 гадоў. Кожны год вышыня вулькана павялічваецца на некалькі мэтраў у выніку выхаду лавы на паверхню кратэра.
Назіраць за лявай вулькана найлепш ноччу з назіральных пляцовак і дыстанцыі каля двух кілямэтраў. Туры з гідам можна заказаць у Ля Фартуне.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАрэнал — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Arenal Volcano, Costa Rica (анг.)