Арцкая затока
Каардынаты: 38°58′31″ пн. ш. 20°58′9″ у. д. / 38.97528° пн. ш. 20.96917° у. д.
Арцкая (ці Амбракійская) затока (па-грэцку: Αμβρακικός κόλπος) — затока у Іянічным моры ў 654 кв. км, прыблізна 40 км у даўжыню і 15 км у шырыню. Этымалёгія гэтага тапоніма, у розных яго варыянтах, узыходзіць або да антычнага (Амбракія, па-грэцку: Αμβρακία), або да пазьнейшай назвы гораду Арта (па-грэцку: Άρτα).
Арцкая затока | |
Краіны вадазбору | |
---|---|
Ахоўны статус | рамсарскі надзел[d] |
У старажытнасьці быў ажыўлены дзякуючы сваім гаваням: Амвракіі, Аргасу Амфілёхскаму і Анактарыёну. Вядомы марской бітвай пры Акцыюме (31 да н. э.) паміж флётам Марка Антонія і Клеапатры з аднаго боку, і Актавіяна Аўгуста — з іншага, якую Антоній прайграў.
Пасьля грэцкай вайны за незалежнасьць, гэты геаграфічны аб’ект стаў апорным пунктам у падзеле мацерыковай часткі сучаснай Грэцыі паміж Асманскай імпэрыяй і новаўтвораным Грэцкім каралеўствам.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Метэастанцыя «Preveza» Архівавана 21 ліпеня 2011. (анг.), (грэцк.)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|