Арск
Арск (па-расейску: Арск; па-татарску: Арча) — горад у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Арскага раёну Татарстану. Месьціцца за 65 км да Казані на беразе ракі Казанкі. У горадзе маецца чыгуначная станцыя па лініі Казань—Агрыз. Насельніцтва гораду складае 20 383 чалавекі паводле стану на 2020 год. Большасьць насельніцтва складаюць татары (89,4%), значную частку таксама фармуюць расейцы (9,6%). У горадзе знаходзяцца заводы па вырабу будаўнічых матэрыялаў, а таксама прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Арск | |||||
рас. Арск | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | XIII стагодзьдзе | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Татарстан | ||||
Вышыня: | 100 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 84366 | ||||
Паштовы індэкс: | 422000, 422002 | ||||
Нумарны знак: | 16, 116 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°5′26″ пн. ш. 49°52′35″ у. д. / 56.09056° пн. ш. 49.87639° у. д.Каардынаты: 56°5′26″ пн. ш. 49°52′35″ у. д. / 56.09056° пн. ш. 49.87639° у. д. | ||||
Арск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Арск. Точка-на-Карте.