Армянскі дзяржаўны інстытут фізычнай культуры і спорту
Армянскі дзяржаўны інстытут фізычнай культуры і спорту (па-армянску: Ճգնաժամային Կառավարման Պետական Ակադեմիա) — армянская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова зь сядзібаю ў горадзе Ерэван.
Армянскі дзяржаўны інстытут фізычнай культуры і спорту | |
па-армянску: Ճգնաժամային Կառավարման Պետական Ակադեմիա) | |
Лягатып | |
Заснаваны | 1945 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | |
Горад | |
Краіна | |
Вэб-сайт | asipc.am |
Агульная характарыстыка
рэдагавацьАрмянскі дзяржаўны інстытут фізычнае культуры быў заснаваны 21 ліпеня 1945 года. Структурныя падраздзяленьні вучэльні паўсталі на базе пэдагагічнага і спартыўнага факультэтаў Ерэванскага пэдагагічнага інстытута. У першы навучальны год у інстытуце было 26 выкладчыкаў, а колькасьць вучняў складала 114 чалавек.
Адно з асноўных напрамкаў работы інстытута — падрыхтоўка спарцмэнаў высокага ўзроўню. Толькі на Алімпійскіх гульнях 12 выпускнікоў інстытута заваявалі 12 залатых, 10 сярэбраных, 14 бронзавых мэдалёў.
Зараз ВНУ мае трэнэрскі, пэдагагічны і спартыўны факультэты, асьпірантуру. У ВНУ вядзецца падрыхтоўка кваліфікаваных спэцыялістаў па 26 спэцыяльнасьцях: гімнастыка, лыжы, барацьба, цяжкая атлетыка, бокс, фэхтаваньне, лёгкая атлетыка, плаваньне, баскетбол, валейбол, тэніс, настольны тэніс, гандбол, більярд, шахматы, фігурнае катаньне, футбол і інш.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАрмянскі дзяржаўны інстытут фізычнай культуры і спорту — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў