Аркадзь Ізраілевіч

беларускі прадпрымальнік

Арка́дзь Ізраіле́віч (нар. 1964, Менск) — беларускі прадпрымальнік.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Беларускі інстытут мэханізацыі сельскае гаспадаркі па спэцыяльнасьці «інжынэр-электрамэханік»[1].

У пачатку 2000-х гадоў пачаў займацца бізнэсам. Займаецца будаўніцтвам, інвэстыцыямі ў нерухомасьць, гандлем нафтапрадуктамі[1]. Валодае некалькімі забаўляльнымі, офіснымі і жылымі комплексамі ў Менску[2]

Мае сына і дачку.

Супрацьстаяньне ў Курапатах

рэдагаваць

У 2018 годзе Аркадзь Ізраілевіч стаў вядомы праз сваё супрацьстаяньне актывістам, якія пратэставалі супраць дзейнасьці рэстарану «Поедем поедим» побач з урочышчам Курапаты, месцам масавых расстрэлаў у час савецкіх рэпрэсіяў[2].

Ізраілевіч актыўна выступаў у абарону Леаніда Зайдэса, аднаго з гаспадароў рэстарана. Пры гэтым ён сам адмаўляў уладаньне доляй у рэстаране і падаў у суд на газэту «Новы Час», якая апублікавала расьсьледваньне, зь якога вынікала, што Ізраілевіч зьяўляецца суўладальнікам рэстарана, а таксама супраць аўтара расьсьледваньня, Дзяніса Івашына. Суд адмовіў Ізраілевічу і пастанавіў выплаціць кампэнсацыю газэце[3].

31 кастрычніка 2018 году зьявіліся паведамленьні пра затрыманьне А. Ізраілевіча і зьмяшчэньне яго ў СІЗА КДБ («Амэрыканку»). 9 лістапада ён быў вызвалены[3].