Арганічны рэглямэнт

Аргані́чны рэгля́мэнт (па-румынску: Regulamentul Organic) — канстытуцыйны арганічны закон, які ўводзіўся ў дзеяньне ў 1831—1832 гадох расейскімі імпэрскімі ўладамі ў Малдавіі і Валахіі, то бок у двух дунайскіх княствах, якія пазьней сталі асновай сучаснае румынскае дзяржавы. Дакумэнт часткова зацьвярджаў традыцыйны ўрад (у тым ліку панаваньне гаспадароў) і ствараў агульны расейскі пратэктарат, які праіснаваў да 1854 году. Сам рэглямэнт меў сілу да 1858 году. Кансэрватыўны паводле свайго зьместу, ён таксама спарадзіў пэрыяд беспрэцэдэнтных рэформаў, якія прадугледжвалі ўсталяваньне перадумоваў да вэстэрнізацыі мясцовага грамадзтва. Рэглямэнт прапанаваў двум княствам першую агульную сыстэму кіраваньня.

Княствы Малдавія (аранжавы) і Валахія (зялёны) на мапе паміж 1793 і 1812 гадамі

Яшчэ з часоў Сярэднявечча адобва княствы папалі пад прыгнёт Асманскае імпэрыі, але з пашырэньнем і прасоўваньнем у рэгіён Расейскае імпэрыі валаскія і малдаўскія кіраўнікі ўсталёўвалі кантакт з расейцамі. Стамбул, спрабуючы захаваць кантроль, узмацніў ролю фанарыётаў, якія прызначаліся непасрэдна Портай. Але, зь цягам часу асманы былі вымушаныя пайсьці на саступкі валахам і малдаванам, каб захаваць кантроль над тэрыторыяй. Паводле Кючук-Кайнарджарскай замірэньня, падпісанага ў 1774 годзе паміж асманамі і расейцамі, Расейская джяржава атрымала правы ўмяшаньня ў справы ўсходне-праваслаўных асманскіх падданых у цэлым. У 1812 годзе яны расейцы далучылі Бэсарабію да сваёй імпэрыі і пачалі змаганьне за ўплыў у прыдунайскіх дзяржавах, на якія нацэлілася таксама Аўстрыйская імпэрыя.