Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы
(Перанакіравана з «Арганізацыя дамовы аб калектыўнай бясьпецы»)
Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы — вайскова-палітычны саюз, створаны дзяржавамі СНД на аснове Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (ДКБ), падпісанай 15 траўня 1992 году. Дамова падаўжаецца аўтаматычна кожныя пяць гадоў. Уступіла ў дзеяньне 20 красавіка 1994 году. На маскоўскай сэсіі ДКБ 14 траўня 2002 году было прынята рашэньне пра пераўтварэньне ДКБ у паўнавартасную міжнародную арганізацыю — Арганізацыю Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ). 7 кастрычніка 2002 году ў Кішынёве падпісаны Статут і Дагавор аб прававым статусе АДКБ, якія ратыфікаваны ўсімі дзяржавамі-чальцамі АДКБ і ўступілі ў дзеяньне 18 верасьня 2003 году.
Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бясьпецы | |
па-расейску: Организация Договора о коллективной безопасности | |
Эмблема | |
Дзяржавы-ўдзельніцы | |
Абрэвіятура | АДКБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 18 верасьня 2003 (21 год таму) |
Тып | вайсковая |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Штаб-кватэра | Масква, Расея |
Сяброўства | 7 дзяржаваў |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Генэральны сакратар | Мікола Бардзюжа |
Кіроўны орган | Рада |
Сайт | dkb.gov.ru |
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |