Апэрацыя Вясна
Апэра́цыя «Вясна́» (па-расейску: Операция «Весна») — апэрацыя масавай дэпартацыі насельніцтва зь Летувіскай ССР, якая была праведзеная 22-23 траўня 1948 году. Паводле савецкіх зьвестак, апэрацыя ахапіла 39,7 тыс. челавек. Гэта была найбольшая дэпартацыя ў гісторыі Летувы.
Падставай для апэрацыі была пастанова Савета Міністраў СССР № 417 ад 21 лютага 1948 году. Апэрацыя была накіраваная на ліквідацыю г. зв. лясных бандаў і іх памагатых, але ахвярамі дэпартацыі станавіліся таксама заможныя гаспадары, якія не жадалі ўступаць у калгасы — часьцей за ўсё летувісы, але таксама палякі і беларусы.