Апатытавыя руды
Апатытавыя руды — прыродныя мінэральныя агрэгаты, у якіх ёсьць апатыт у колькасьцях і формах, што адпавядаюць умовам прамысловай перапрацоўкі. Найбольшае прамысловае значэньне маюць радовішчы зьвязаныя з магматычнымі пародамі.
Найбольшыя запасы апатытавых руд у Расеі, Бразыліі, ПАР, Фінляндыі.
Апатытавыя руды выкарыстоўваюцца для вытворчасьці фосфарных угнаеньняў, фосфарнай кіслаты і яе соляў, а таксама ў мэталюргіі, шкляной і керамічнай прамысловасьці.