Апалён (мост)

мост цераз Дунай у Браціславе (Славаччына)

Каардынаты: 48°08′15″ пн. ш. 17°07′41″ у. д. / 48.1375° пн. ш. 17.12806° у. д. / 48.1375; 17.12806 Мост Апалён (па-славацку: Most Apollo — мост праз раку Дунай у горадзе Браціслава. Будаўніцтва распачалося ў 2002 годзе. Мост быў адкрыты 4 верасьня 2005 году. Назва паходзіць ад кампаніі «Апалён» (сучасны: Slovnaft) — нафтаперапрацоўчага завода, разьмешчанага на левым беразе ракі ў гэтым раёне да Другой сусьветнай вайны. Яго выгнутыя лініі, нахіленыя аркі і фактычная адсутнасьць прамых вуглоў робяць форму маста дастаткова складанай. Яго даўжыня 835 мэтраў, шырыня — 32 мэтры. Вага моста — 5240 тон.

Галерэя рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць