Антысэрбскія пагромы ў Сараеве

Антысэрбскія пагро́мы ў Сара́еве — поўнамаштабная акцыя гвалту супраць сэрбскага насельніцтва Сараева 28 і 29 чэрвеня 1914 году, якая была зваротнай рэакцыяй на забойства эрцгерцага Франца Фэрдынанда сэрбскім гімназістам [1] Гаўрылам Прынцыпам. Пагромы падтрымліваліся аўстра-вугорскім урадам і прывялі да этнічнай варожасьці, беспрэцэдэнтнай у гісторыі гораду. Два сэрбы былі забітыя ў першы дзень пагрому ў Сараеве, многія пабілі і паранілі; каля тысячы дамоў, школ, крамаў і іншых установаў, якія належалі сэрбам, былі разрабаваны і разбураны[2].

  1. ^ Stevenson, David 1914 — 1918:The History of the First World War. — Penguin Adult, 2004. — 728 p. — ISBN 0140268170, 9780140268171. (Эл. кніга)
  2. ^ Donia, Robert J. Sarajevo: A Biography. — University of Michigan Press, 2006. — P. 125. — 435 p. — ISBN 047211557X, 9780472115570.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Антысэрбскія пагромы ў Сараевесховішча мультымэдыйных матэрыялаў