Антон Рабцаў
Антон Ра́бцаў (нар. 19 лютага 1984 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца.
Антон Рабцаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 лютага 1984[1] (41 год) або 18 лютага 1984[2] (41 год) | |
Рост | 180 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2002 | Дынама Менск | 6 (0) |
2003—2004 | Дынама-Юні[d] | 29 (0) |
2004 | Дынама Менск | 4 (0) |
2005—2008 | Дарыда | 90 (1) |
2009 | Гомель | 10 (0) |
2010 | Рудзенск[d] | 14 (0) |
2010—2012 | Тарпэда-БелАЗ | 55 (0) |
2013—2014 | Слуцак | 54 (0) |
Зборныя | ||
2002—2004 | Беларусь (да 21) | 6 (0) |
Кар’ера
рэдагавацьПачынаў кар’еру ў складзе менскага «Дынама», але за асноўную каманду правёў толькі 10 матчаў. У 2005 годзе перайшоў у ждановіцкую «Дарыду», у складзе якой трывала гуляў у асноўным складзе цягам чатырох гадоў. Па заканчэньні сэзону 2008 году «Дарыда» спыніла існаваньне, і Антон апынуўся ў складзе «Гомля». Аднак замацавацца ў складзе гомельскага клюбу ня здолеў. Паводле вынікаў сэзону 2009 году «Гомель» страціў месца ў Найвышэйшай лізе, і Рабцаў пакінуў клюб.
Першую палову сэзону 2010 году правёў у першалігавым «Рудзенску», а потым стаў гульцом жодзінскага «Тарпэда». У 2010—2011 гадах трывала гуляў у асноўным складзе жодзінцаў, а ў сэзоне 2012 году пачаў радзей зьяўляцца на полі. У студзені 2013 году разам зь Яўгенам Лашанковым перайшоў з «Тарпэда-БелАЗ» у «Слуцак». Дапамог слуцкаму клюбу ў сэзоне 2013 году перамагчы ў Першай лізе. У сэзоне 2014 году быў асноўным цэнтральным абаронцам «цукровых» у Найвышэйшай лізе, аднак у кастрычніку 2014 году атрымаў траўму, празь якую прапусьціў канчатак сэзону.
У студзені 2015 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[3]. Аднак неўзабаве стала вядома, што праз траўму Антон вымушаны будзе прапусьціць сэзон 2015 году[4]. У выніку, у лютым 2015 году скасаваў кантракт з «Слуцкам»[5] і завяршыў кар’еру.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Anton Ryabtsev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Soccerway (мн.)
- ^ Лошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со "Слуцком"
- ^ Защитник "Слуцка" Антон Рябцев из-за травмы пропустит сезон
- ^ Рябцев расторг контракт со «Слуцком»
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце «Слуцку» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)