Антон Язэпавіч Гурын (28 верасьня [ст. ст. 15 верасьня] 1910, в. Шпількі, Койданаўская воласьць, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 22 кастрычніка 1962, СССР) — чырванафлёцец. Герой Савецкага Саюзу (1945), контар-адмірал (1951).

Біяграфія

рэдагаваць

У Вайскова-марскіх сілах Чырвонай арміі з 1928 г. Закончыў Ваенна-марское вучылішча імя М. В. Фрунзэ (1932), Ваенна-марскую акадэмію імя К. Я. Варашылава (1948).

Быў камандзірам баявой часьці падводнай лодкі, у 1935—1938 гг. штурман дывізіёну падводных лодак, памочнік камандзіра і камандзір падводнай лодкі, у 1938—1940 гг. камандзір эскадроннага мінаносца. Удзельнік савецка-фінляндзкай вайны 1939—1940 гг. З чэрвеня 1941 г. на Паўночным флёце, камандзір эскадранага мінаносца, дывізіёну эскадраных мінаносцаў. Пасьпяхова правёў шэраг апэрацыяў па канваяваньні транспартаў і пошуку варожых падводных лодак. Толькі з 1944 г. удзельнічаў у 18 баявых апэрацыях, суправаджаў 95 транспартаў, камандаваў 10 апэрацыямі па канваяваньні транспартаў і апэрацыямі па пошуку варожых падводных лодак. З 1949 г. начальнік штаба і камандзір злучэньня караблёў. З 1955 г. намесьнік начальніка і начальнік катэдры Ваенна-марской акадэміі імя К. Я. Варашылава.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.