Антоні Фуртак
Антоні Ян Фуртак (па-польску: Antoni Jan Furtak; нар. 12 чэрвеня 1944 году ў Хжонхувку) — былы польскі палітык.
Антоні Фуртак Antoni Furtak | |
па-польску: Antoni Furtak | |
Дэпутат Сойму X і I скліканьняў | |
---|---|
1989 — 1993 | |
Прэзыдэнт: | Войцех Ярузэльскі, Лех Валэнса |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
12 чэрвеня 1944 (80 гадоў) Хжонхувэк |
Партыя: |
Працаваў на гдынскіх вэрфях. Пасьля працаваў кіраўнікам аддзяленьня садоў у сельскагаспадарчай школе. З 1985 году працаваў на сваёй фэрме. У 1990—2003 гадох зноў працаваў на вэрфях. З 2004 году на пэнсіі.
У 1980—1981 гадох быў дзеячом прафсаюзу Салідарнасьць і Салідарнасьці фэрмэраў. Пасьля ўводу ваеннага палажэньня ўходзіў у кансьпірацыйнае структуры Салідарнасьці. У 1989 годзе быў абраны дэпутатам Сойму X скліканьня (1989—1991) зь сьпісу кандыдатаў Грамадзкага камітэту. У 1991 годзе быў пераабраны дэпутатам Сойму I скліканьня (1991—1993) з акругі Гданьск. Быў старшынём сельскагаспадарчай камісіі Сойму.
Літаратура
рэдагаваць- Hanna Malarecka-Simbierowicz (red.), Nasi w Sejmie i Senacie, Oficyna Wydawnicza Volumen, Warszawa 1990 (пол.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Зьвесткі пра былых дэпутатаў Сойму на старонцы Сойму (пол.)
- Antoni Furtak // Encyklopedia Solidarności (пол.)
- Асабістая старонка (пол.)