Антонаўскі мост

мост ва Ўкраіне

Антонаўскі (Хэрсонскі[1]) аўтамабільны мост (па-ўкраінску: Анто́нівський (Херсонський) автомобільний міст) — мост праз Дняпро, які злучае Хэрсон зь левабярэжжам, у прыватнасьці з Алёшкамі і Голаю Прыстаньню. Агульная працягласьць мосту складае 1366 м, шырыня — 25 м, шырыня праезнай часткі — 20,5 м, пешаходныя тратуары з двух бакоў — па 1,5 мэтры. Мост стаіць на 31 апоры і складаецца з 30 пралётных злучэньняў[2]. Дзякуючы яму адлегласьць паміж горадам і паўднёвымі раёнамі Левабярэжжа зьменшылася на 80-100 км. Кошт перавозкі тоны грузу зьменшыўся ў пяць разоў. Да расейскага ўварваньня 2022 году па мосьце праяжджала дзесяць з паловай тысяч аўтамабіляў за суткі.

Антонаўскі мост
Анто́нівський міст
Выгляд маста
Тып мост
Структурная сыстэма прагонны, балкавы мост
Месцазнаходжаньне Украіна Украіна
Пачатак будаўніцтва 1977
Сканчэньне будаўніцтва 24 сьнежня 1985
Дата разбурэньня 2022
Вышыня 17,2 м
Іншыя велічыні памеру даўжыня 1366 м
шырыня 25 м
Каардынаты 46°40′12″ пн. ш. 32°43′13″ у. д. / 46.67° пн. ш. 32.72028° у. д. / 46.67; 32.72028Каардынаты: 46°40′12″ пн. ш. 32°43′13″ у. д. / 46.67° пн. ш. 32.72028° у. д. / 46.67; 32.72028
Антонаўскі мост на мапе Ўкраіны
Антонаўскі мост
Антонаўскі мост
Антонаўскі мост

Гісторыя

рэдагаваць

Будаўніцтва

рэдагаваць

У пачатку 1977 году на правым беразе Дняпра завяршылі разьведвальныя працы. На зьмену выведнікам прыйшлі будаўнікі — калектыў мостабудаўнікоў Мікалаеўскага атраду № 73 мостабудаўнічага трэсту № 1. У траўні 1977 году пачалі будаўніцтва мосту. У 1985 годзе мост пабудавалі і 24 сьнежня здалі ў эксплёатацыю. Адлегласьць паміж горадам і паўднёвымі раёнамі Левабярэжжа зьменшылася на 80-100 км, кошт перавозкі тоны грузу паменшылася ў пяць разоў.

Спачатку мост пабудавалі з мэтай злучэньня Хэрсону зь яго горадам-спадарожнікам Алёшкамі (у часы СССР гарады плянавалі аб’яднаць). Пабудова мосту значна спрасьціла камунікацыю гараджан з іншымі населенымі пунктамі: раней яны карысталіся баржамі або баркасамі, каб пераправіцца на іншы бераг.

Расейска-ўкраінская вайна

рэдагаваць

25 лютага 2022 падчас расейска-ўкраінскай вайны расейцы захапілі мост пад кантроль і ўвайшлі ў Хэрсон[3][4].

13 ліпеня украінская выведка паведаміла, што расейцы будуюць фартыфікацыйныя збудаваньні каля мосту[5].

Антонаўскі аўтамабільны мост побач з аднайменным чыгуначным мостам і разьмешчанай у паўсотні км на ўсход плацінай Кахоўскай ГЭС зьяўляюцца адзінымі пераправамі празь Дняпро ў Хэрсонскай вобласьці. Падчас акупацыі Хэрсону расейцамі праз гэтыя аб’екты адбывалася забесьпячэнне частак расейскага войска, якія ўтрымлівалі пляцдарм на правым беразе вобласьці, а таму ім надаецца стратэгічнае значэньне. У той жа час для ўкраінскіх узброеных сіл разбурэньне Антонаўскага мосту дазволіць адразаць часткі расейцаў[6].

19 ліпеня каб перашкодзіць забесьпячэньне расейскіх войскаў, украінцы выпусьцілі 12 ракет з HIMARS, каля 8 з іх трапілі па Антонаўскім мосьце, а частка перахапіла расейская СПА, нанесены ўдар па расейскім блокпосьце з вайскоўцамі і зброяй у раёне мосту[7][8]. Мост быў пашкоджаны[9]. На праезнай частцы зьявіліся варонкі ад выбухаў[10][11].

26 ліпеня мясцовыя жыхары паведамілі ў Telegram-каналах аб выбухах, якія грымелі ў раёне Антонаўскага мосту або на месцы, дзе расейцы захоўвалі сваю тэхніку. Былі таксама паведамленьні аб тым, што антонаўскі мост разбураны[12]. На наступны дзень прэс-сакратар апэратыўнага камандаваньня «Поўдзень» Натальля Гумянюк пацьвердзіла, што ВСУ нанесьлі ракетны ўдар па мосьце, а першы намесьнік старшыні Хэрсонскай абласной Рады Юрый Сабалеўскі паведаміў, што мост атрымаў істотныя пашкоджаньні і аднаўленчыя работы зоймуць шмат часу[13]. Пасьля ўдараў мост не быў разбураны, але перамяшчэньне па ім стала немагчымым[14].

11 лістапада зьявіліся фатаздымкі і відэазапісы Антонаўскага мосту, які, імаверна, падарвалі расейскія войскі пасьля адвядзеньня войскаў з Хэрсону. На фота было бачна, што адсутнічаюць два пралёты[15]. Перад гэтым расейцы зьнішчылі пяць мастоў у Хэрсонскай вобласьці, каб перашкодзіць або запаволіць наступальную апэрацыю ўкраінскага войска.

  1. ^ Херсонский автомобильный мост Праверана 25 січня 2015 г. Архіўная копія ад 12 грудня 2016 г.
  2. ^ Антоновский мост Праверана 25 січня 2015 г. Архіўная копія ад 28 січня 2015 г.
  3. ^ Війна у Херсоні: бої за Антонівський міст та прорив оборони (відео) (укр.) Праверана 2022-03-16 г. Архіўная копія ад 16 березня 2022 г.
  4. ^ Ворог із важкими втратами прорвав оборону Херсона (укр.) Праверана 2022-03-16 г. Архіўная копія ад 20 березня 2022 г.
  5. ^ Війська РФ зводять фортифікаційні споруди біля Антонівського мосту на Херсонщині, - ОВА Праверана 2022-07-13 г.
  6. ^ Сергій Морфінов (22 липня 2022) Антонівський міст в диму. Яке значення переправ Херсонщини і що дає ЗСУ їхнє знищення. BBC Україна. Праверана 27 липня 2022 г.
  7. ^ російські ЗМІ: ЗСУ вдруге вдарили по Антонівському мосту (ВІДЕО), фото - Погляд (укр.) Праверана 2022-07-21 г.
  8. ^ Окупанти повідомили про обстріл Антонівського мосту в Херсоні. Удару завдано із HIMARS (оновлено). ВIДЕО Праверана 2022-07-19 г.
  9. ^ Антонівський міст пошкоджений, але поки придатний до експлуатації — Херсонська облрада, Укрінформ, 19.07.2022
  10. ^ Через пошкодження Антонівського мосту в Херсоні війська РФ хочуть облаштувати понтонну переправу — облрада, Радіо Свобода, 22 липня 2022
  11. ^ Антонівський міст лише початок: через погані українські дороги рашисти ризикують кинути танки при відступі з Херсону, «Діфенс Експрес», 22 липня 2022
  12. ^ В окупованому Херсоні пролунали вибухи: пишуть про удари по Антонівському мосту (відео). УНІАН (2022-07-26).
  13. ^ У ЗСУ підтвердили «філігранні удари» по Антонівському мосту. Укрінформ (2022-07-27).
  14. ^ Не зруйнований, але їхати не можна: Херсонська ОВА про Антонівський міст (рас.) Праверана 2022-07-27 г.
  15. ^ Зьявілася фота разбуранага Антонаўскага маста ў Херсоне, Радыё Свабода, 11-11-2022