Антанін Баяя (па-чэску: Antonín Bajaja) (нарадзіўся 30 траўня 1942) — чэскі літаратар.

Антанін Баяя (2005)

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Зьліне (Чэхія) ў сям'і ўрача. Па сканчэньні Вышэйшай школы лясьніцтва і сельскай гаспадаркі ў Брне доўгі час працаваў па спэцыяльнасьці: у 1965-1973 гадах заатэхнікам, пазьней загадчыкам сельскагаспадарчай лябараторыі.

З 1990 году перайшоў на журналісцкую працу. У 1991 годзе працаваў у рэдакцыі Чэхаславацкага радыё, ад 1992 году ў газэце "Prostor", пазьней сумяшчаў працу ў часопісе "Týden" з працай рэдактара "Свабоднай Эўропы".

З 1996 працуе выкладчыкам творчага пісьма ва ўнівэрсытэтах Аламоўцу і Зьліну.

  • "Mluviti stříbro", 1982 ("Мовіць срэбра")
  • "Duely", 1988 ("Дуэлі")
  • "Pastorální: Texty na betlémskou notu", 1994
  • "Na šéne blaue Dřevnici", 1996
  • "Zvlčení. Romaneto o vlcích, lidech a úkazech", 2003 ("Зваўчэньне. Раманэта пра ваўкоў, людзей і знакі": па-беларуску ў 2006 годзе ў выдавецтве "Логвінаў", пераклад Марыі Мартысевіч),

Узнагароды

рэдагаваць
  • 2004 - Magnesia Litera за раман «Зваўчэньне» .
  • 2010 - чэская дзяржаўная прэмія за літаратуру за раман “На прыгожай блакітнай Држэўніцы” (“Na krásné modré dřevnici”)