Антананарыву

(Перанакіравана з «Антананарыва»)

Антананары́ву (па-ангельску: Antananarivo) — сталіца Мадагаскару і правінцыі Антананарыву. Знаходзіцца ў цэнтральнай частцы вострава на вышыні 1400 м над узроўнем мора. Насельніцтва налічвае 1,4 млн чалавек. Гэта самы вялікі горад на востраве, зьяўляецца адміністрацыйным, эканамічным, навуковым цэнтрам краіны. Мае разьвітыя харчовую і тытунёвую прамысловасьці. Мясцовыя жыхары называюць горад «Тана».

Антананарыву
Антананарыву
Герб Антананарыву Сьцяг Антананарыву
Першыя згадкі: 1625
Мясцовая назва: Тана
Краіна: Мадагаскар
Плошча: 10 266,5 км²
Вышыня: 1276 м н. у. м.
Насельніцтва (2001)
колькасьць: 903 450 чал.
шчыльнасьць: 88 чал./км²
Геаграфічныя каардынаты: 18°54′36″ пд. ш. 47°31′30″ у. д. / 18.91° пд. ш. 47.525° у. д. / -18.91; 47.525Каардынаты: 18°54′36″ пд. ш. 47°31′30″ у. д. / 18.91° пд. ш. 47.525° у. д. / -18.91; 47.525
Антананарыву на мапе Мадагаскару
Антананарыву
Антананарыву
Антананарыву
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Назва Антананарыву азначае «Горад тысячы воінаў». У каланіяльныя часы і ў першыя гады незалежнасьці, ужывалася назва Тананарыва (Tananarive).

Чыгунка злучае горад з усходнім узьбярэжжам, раёнам возера Алаотра і з горадам Анцырабэ. Ёсьць міжнародны аэрапорт.

Гісторыя

рэдагаваць

Антананарыву быў заснаваны ў 1625 годзе. У 1797 годзе стаў сталіцай каралеўства народу Мерына. Доўгі час у горадзе не было каменных будынкаў за выключэньнем каралеўскага палацу Рува. Дзякуючы заваяваньням караля Радамі І хутка стала сталіцай амаль усяго вострава. У 1895 годзе горад быў заняты французамі, якія далучылі яго да пратэктарату Мадагаскар.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Антананарывусховішча мультымэдыйных матэрыялаў