Антанамасія
Антанама́сія, антанама́зія (па-старажытнагрэцку: ἀντονομασία — перайменаваньне) — троп, замена імя вядомай асобы назвай прадмета ці зьявы, што зь ёй непасрэдна зьвязаныя. Так, у наступных радках верша К. Крапівы «Гёбэльс брэша — вецер носіць» прозьвішча Гёбэльса не называецца, але выразна падразумяваецца: «Каб прыкрасіць крыху справы Гітлераўскай банды, У Бэрліне ёсьць плюгавы Доктар прапаганды».
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |