Анк Марцыюс (па-лацінску: Ancus Marcius) — паводле паданьня, чацьвёрты цар Старажытнага Рыма, які панаваў у 640 да н. э.616 да н. э. Унук Нумы Пампіліюса з боку маці. Імя Анка Марцыюс азначае «прыслужнік Марса», што шмат у чым вызначыла ягоны лёс. Цар быў падобны мудрасьцю й міралюбным норавам на свайго дзеда. Ён спрыяў земляробству, рамёствам і гандлю. Аднак суседзі Рыма, якія прывыклі бачыць у рымлянах адважных заваёўнікаў, успрынялі ягоную міралюбнасьць як слабіну. На Рым падняліся плямёны лацінаў й сабінянаў, этрускаў і вольскаў. Анк Марцыюс пасьпяхова распачаў вайну, захапіўшы нарады Паліторыюм, Тэльлен і Фіканы, разьбіў войска суперніка пры Мэдуліі. Лацінскае насельніцтва ўсіх гэтых гарадоў было пераселена на Авэнтыйскі пагорак, стаўшыся такім чынам родапачынальнікамі плебэйскага саслоўя. Тым самым уладаньні Рыма былі пашыраны да самага вусьця Тыбра. Затым Анк Марцыюс рушыў насустрач вольскам, якія некалькімі атрадамі ішлі на Рым. Ён разьбіў іх і з моцным войскам аблажыў іхнюю сталіцу — Вэлітру. Вольскі вымушаныя былі заключыць з Рымам наступальны й абарончы зьвяз. Анкам Марцыюсам былі захопленыя этрускія горады Вэі й Фідэна.

Анк Марцыюс
 4-ы цар Старажытнага Рыма
Папярэднік Тул Гастыліюс
Наступнік Люцыюс Тарквініюс Прыск
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 675 да н. э.,
Памёр 616 да н. э.[1],
Дынастыя Марцыюсы
Бацька Нума Марцыюс
Маці Пампілія

Пры панаваньні Анка Марцыюса ў Рым прыбыў і атрымаў ганаровы прыём будучы цар Рыма Тарквініюс Прыск. За свае здольнасьці ён атрымаў пасаду начальніка коньніцы й удзельнічаў у вайне супраць сабінянаў. Анк Марцыюс лічыцца заснавальнікам гавані й саляных капальняў Остыі, разьмешчанай у вусьці Тыбра (археалягічныя раскопкі паказалі, што Остыя паўстала толькі ў IV стагодзьдзі да н. э.). Каб засьцерагчы Рым ад нападаў этрускаў, ён умацаваў крэпасьць Янікул па той бок Тыбра, а праз Тыбр пабудаваў першы драўляны мост. Ён жа пабудаваў у Капітоліюме турму.

На думку некаторых гісторыкаў, Анк Марцыюс і Нума Пампіліюс зьяўляюцца адной і той жа асобай[2]. На гэта паказвае другое імя Анка Марцыюса — Нума Марцыюс. Такое падваеньне было зроблена для таго, каб падкрэсьліць ролю Нумы як пантыфіка.

Папярэднік
Тул Гастыліюс
Цар Рыма
640 да н. э.616 да н. э.
Наступнік
Люцыюс Тарквініюс Прыск
  1. ^ а б в Анкъ-Марцій (рас.) // Энциклопедический лексиконСПб: 1835. — Т. 2. — С. 317.
  2. ^ Ancus Marcius. Encyclopædia Britannica

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Chisholm, Hugh, ed (1911). Encyclopædia Britannica (11th ed.). Cambridge University Press.
  • Анк Марций. «Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона»: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.

  Анк Марцыюссховішча мультымэдыйных матэрыялаў