Лаціны

італійскае племя

Лаціны (па-лацінску: Latinus (м. р.), Latina (ж. р.), Лаціні (мн. л.))альбо лацінцы — італійскае племя, адно зь першых насельнікаў Рыму і Старога Лацыю (лац. Latium vetus) ад ракі Тыбру да гары Чырчэо. З рымскай экспансіяй лаціны рассяліліся ў Новым Лацыі, дзе пражывалі оска-умбрыйцы.

Мова лацінаў належыць да італійскай сям’і індаэўрапейскіх моваў. Меркавана носьбіты італійскіх моваў мігравалі на Апэнінскі паўвостраў ў позьнім бронзавым веку (1200—900 да Н. Хр.). Матэрыяльная культура лацінаў была адрознай часткай протавіляноўскай, якая паўстала ў асобных частках Апэнінаў у першай палове XII стагодзьдзя да Н. Хр. Лаціны трымалі блізкія культурна-рэлігійныя повязі, пакуль не былі палітычна злучаныя пад уладай Рыму ў 338 да Н. Хр.

Пасьля ўзвышэньня сярод лацінскіх дзяржаваў Рыму к. 600 да Н. Хр. спрычыніла зьменлівыя дачыненьні зь іншымі лацінскімі ўтварэньнямі, якіх у 500 року да Н. Хр. налічвалася каля 14. За часам манархіі Тарквініюса (к. 550—500 да Н. Хр.) Рым здабыў яўную палітычную гегемонію над іншымі дзяржавамі. Пасьля падзеньня Рымскай манархіі к. 500 да Н. Хр. Рым зь іншымі лацінскімі дзяржавамі ўтварылі вайсковы хаўрус дзеля адбіцьця пагрозаў ад горных плямёнаў, найперш вольскаў ды экваў. Пасьля 390 року да Н. Хр. іхні блёк распаўся з прычыны агрэсіі Рыму да іншых лацінскіх дзяржаваў. У 341—338 да Н. Хр. лацінскія дзяржавы зладзілі апошняе вайсковае змаганьне супраць Рыму, каб захаваць незалежнасьць. Вайна скончылася ў 338 да Н. Хр. вырашальнай перамогай Рыму. Усе іншыя дзяржавы былі ім анэксаваныя ці падпарадкаваныя.

Шаблён:Італія ў тэмах