Андгра-Прадэш
А́ндгра-Прадэ́ш (па-ангельску: Andhra Pradesh, тэлугу: ఆంధ్ర ప్రదేశ్) — штат на паўднёвым усходзе Індыі. Мяжуе са штатамі Арыса на паўночным усходзе, Тамілнад на поўдні і Карнатака на захадзе, абмываецца Бэнгальскім залівам на ўсходзе. Адміністрацыйны цэнтар — Гайдэрабад. Як і большасьць штатаў Індыі, утвораны ў 1950—1970-х гг. пры падзеле былых правінцыяў Брытанскай Індыі ў межах кампаніі па рэарганізацыі штатаў, мэтаю якой было стварэньне новых штатаў або зьмена межаў старых на моўнай прыкмеце. Асноўнае насельніцтва штату — народ тэлугу, які размаўляе на аднайменнай мове.
Андгра-Прадэш | |
тэлугу. ఆంధ్ర ప్రదేశ్, анг. Andhra Pradesh | |
Гімн | Maa Telugu Thalliki[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Індыя |
Статус | штат |
Уваходзіць у | Паўднёвая Індыя[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Гайдэрабад |
Улучае | 23 акругі |
Дата ўтварэньня | 1 лістапада 1956 |
Губэрнатар | Экаду Срынівасан Нарасымган |
Галоўны міністар | прэзыдэнцкае кіраваньне |
Афіцыйныя мовы | тэлугу |
Насельніцтва (2011) | 84 665 533 чал. (5-е месца) |
Шчыльнасьць | 310 чал./км² |
Плошча | 275 045 км² (4-е месца) |
Месцазнаходжаньне Андгра-Прадэш | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +5:30 |
Код ISO 3166-2 | IN-AP |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
2 чэрвеня 2014 году паўночны захад штату вылучаны ў якасьці асобнага штату, стаўшы 29-м штатам Індыі пад назваю Тэлангана (літ. «зямля тэлугу»). У склад новаўтворанага штату трапіў у тым ліку адміністрацыйны цэнтар Андгра-Прадэш места Гайдэрабад, аднак гэты горад выконвацьме функцыю адміністрацыйнага цэнтру адразу абодвух штатаў у часы пераходнага пэрыяду. Па вылучэньні новага штату Андгра-Прадэш страціў мяжу са штатамі Магараштра й Чгатысгарг.
-
Андгра-Прадэш да 2 чэрвеня 2014 году. Белым — штат Тэлангана, вылучаны з Андгра-Прадэш 2 чэрвеня.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула па геаграфіі Індыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |