Андрэй Уцюрын
Андрэй Аляксандравіч Уцюрын (па-расейску: Андрей Александрович Втюрин; нар. 1971, Пенза, Пензенская вобласьць, РСФСР, СССР) — беларускі вайсковец рэжыму Лукашэнкі.
Андрэй Уцюрын | |
Дата нараджэньня | 28 ліпеня 1971 (53 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | афіцэр |
Узнагароды |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў 1971 годзе ў Пензе. У 1992 годзе скончыў Саратаўскую вышэйшую вайсковую камандную вучэльню(uk) МЎС Расеі(be), у 2002 годзе — Акадэмію МЎС Беларусі.
З 1995 году працаваў у Службе бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько ўспамінаў, што ў сакавіку 2006 году, калі яго арыштавалі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, у камеру да арыштантаў заходзіў Уцюрын:
Уцюрын, ня зьняўшы норкавай шапкі, пытаўся нас, хто мы, а мы, васьмёра нас было ў камеры, стаялі перад імі і адказвалі. І, калі хто адказваў яму па-беларуску, нянавісьць закіпала ў ім і аж вусны яму крывіла…[1] | ||
Кіраўнік Службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь 17 ліпеня 2007 году[2] па 11 верасьня 2014 году[3]. 11 верасьня 2014 году прызначаны намесьнікам дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі[3][4].
Узнагароды
рэдагавацьСанкцыі ЭЗ
рэдагавацьПасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году, 2 лютага 2011 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[5]. Згодна з рашэньнем Рады Эўрапейскага зьвязу(be) ад 15 кастрычніка 2012 году Ўцюрын як начальнік атраду бясьпекі прэзыдэнта быў прызнаны адказным за камандаваньне супрацоўнікамі ягонай службы, якія ўдзельнічалі ў допытах палітычных актывістаў пасьля Плошчы 2010[6].
Крымінальная справа
рэдагавацьПад канец красавіка 2019 году зьявілася інфармацыя, што КДБ Беларусі затрымаў Уцюрына[7], а яго катэдж у Драздах-2(be) апячатаны[8]. 30 красавіка стала вядома, што ўказам ад 24 красавіка Лукашэнка звольніў Уцюрына з пасады намесьніка дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі «за ўчыненьне праступкаў, якія дыскрэдытуюць званьне войскаслужбоўца»[9][10]. 4 траўня сьледчая ўправа КДБ паведаміла, што Ўцюрын быў затрыманы разам з доказамі злачынства пры атрыманьні 148600 даляраў ЗША ад прадстаўніка расейскай камэрцыйнай структуры за садзейнічаньне ў прасоўваньні ейных інтарэсаў у Беларусі[11][12].
11 траўня 2019 году Лукашэнка паведаміў, што Ўцюрын трапіў у поле зроку праваахоўнікаў яшчэ да пераводу ў Раду бясьпекі ды ўжо на працягу амаль двух год знаходзіўся пад кантролем спэцслужбаў, у якіх было шмат фактаў пра яго проціпраўнаю дзейнасьць. Паводле Лукашэнкі, Уцюрына затрымалі з доказамі злачынства, калі «150 тысячаў даляраў яму чарговы раз прывезьлі расейцы»[10].
Справу Уцюрына Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь пачаў разглядаць 10 сакавіка 2020 году; у працэсе некалькі разоў абвяшчаліся працяглыя перапынкі. Агулам на лаве падсудных апынулася 16 чалавекаў.
27 ліпеня 2020 году Вярхоўны суд прызнаў Уцюрына вінаватым у атрыманьні й падбухторваньні да дачы хабару й па сукупнасьці злачынстваў прызначыў 12 год пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя таго, прысудам суду Ўцюрын быў пазбаўлены званьня палкоўніка й яму было забаронена на працягу пяці год займаць пэўныя пасады[13].
Знаходзіўся ў зьняволеньні да 2024 году, калі быў памілаваны[14].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ nashaniva.com
- ^ а б 100 уплывовых беларусаў
- ^ а б Указ Президента Республики Беларусь от 11 сентября 2014 года № 442 «О назначении А. А. Втюрина»
- ^ Андрэй Уцюрын назначаны Намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі
- ^ Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.). Наша Ніва (2011-10-11). Архіўная копія ад 2017-10-22 г.
- ^ COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
- ^ racyja.com
- ^ nashaniva.by
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 24 апреля 2019 года № 158 «Об А. А. Втюрине»
- ^ а б blr.belta.by
- ^ kgb.by
- ^ nashaniva.by
- ^ Суд приговорил Втюрина к 12 годам колонии
- ^ «Наша Ніва»: Лукашенко помиловал экс-заместителя госсекретаря Совета безопасности Андрея Втюрина (рас.) Reform.news(be)