Андрэй Суздальцаў
Андрэй Суздальцаў (па-расейску Андрей Иванович Суздальцев, нарадзіўся ў 1960 г.[1]) — расейскі палітоляг, папулярны палітычны камэнтарар па беларускай тэматыцы[1].
Нарадзіўся ва Ўладзівастоку, скончыў гістарычны факультэт мясцовага Далёкаўсходняга дзяржаўнага ўнівэрсытэту[2].
У пачатку 1990-х гадоў пераехаў у Беларусь, дзе стаў разгортваць прарасейскую дзейнасьць у асяродку дэмакратычнай апазыцыі[3]. У 2006 г. быў пазбаўлены віда на жыхарства і высланы з краіны. Паводле афіцыйнай фармулёўкі, Суздальцаў ставіў «пад пагрозу нацыянальную бясьпеку Рэспублікі Беларусь»[4].
Пасьля дэпартацыі Суздальцаў асеў у Маскве, дзе стаў намесьнікам дэкана факультэта ўсясьветнай эканомікі Вышэйшай школы эканомікі. Рэгулярна публікуе аналітычныя артыкулы на сваім сайце politoboz.org[5] і выступае з камэнтарамі ў расейскіх СМІ.
У студзені 2024 году Telegram-канал Суздальцава быў абвешчаны экстрэмісцкім фармаваньнем у Беларусі[6]. Раней у 2023 годзе канал дадалі ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б https://web.archive.org/web/20120208085726/http://news.yandex.ru/people/suzdal1tsev_andrej.html
- ^ https://web.archive.org/web/20211004230055/https://politoboz.com/about
- ^ https://web.archive.org/web/20090604215806/http://www.charter97.org/bel/news/2006/03/23/suz
- ^ https://web.archive.org/web/20110224211855/http://charter97.org/bel/news/2006/04/06/suz
- ^ https://web.archive.org/web/20211005003736/https://politoboz.com/
- ^ Телеграм-канал российского политолога признан экстремистским формированием (рас.) Reform.by
- ^ Телеграм-канал и страницы в соцсетях признаны экстремистскими по заявлению Барановичской межрайонной прокуратуры
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |