Андрэй Сяргеевіч Прыкота[1] — першы намесьнік старшыні Камітэту дзяжаўнага кантролю Гомельскае вобласьці. Ён нарадзіўся 25 ліпеня 1982 года ў г. Петрыкаў Гомельскай вобласьці. Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт імя П. В. Сухога у 2004 годзе. З 2004 г. па 2010 г. рабіў у інспэкцыях Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Чыгуначным і Навабеліцкім раёнах г. Гомеля на пасадах дзяржаўнага, старэйшага дзяржаўнага і галоўнага дзяржаўнага падатковага інспэктара, намесьніка начальніка ўправы.

Андрэй Сяргеевіч Прыкота
Род дзейнасьці нагляд за выкананьнем права
Дата нараджэньня 25 ліпеня 1982 (41 год)
Месца нараджэньня Сьцяг СССРСССР, БССР, Гомельская вобласьць, м. Петрыкаў
Грамадзянства Беларусь
Адукацыя вышэйшая
Месца вучобы Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт імя П. В. Сухога
Пасада Першы намесьнік старшыні КДК па Гомельскае вобласьці
Час ліпень 2021
Папярэднік Аляксей Аляксеевіч Іглікаў
Сайт Старонка ў сеціве

З 2010 г. па 2021 г. рабіў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Гомельскае вобласьці вядучым, галоўным спэцыялістам, намесьнікам начальніка ўправы, начальнікам управы, намесьнікам старшыні. У ліпені 2021 г. прызначаны на пасаду першага намесьніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскае вобласьці.

Глядзі таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць