Андора-ля-Вэльля

сталіца Андоры
(Перанакіравана з «Андора ля Вэлья»)

Андо́ра-ля-Вэ́льля (па-каталянску: Andorra la Vella) — сталіца княства Андора. Насельніцтва на 2011 году ацэньваецца ў 63 574 жыхары. Назва Андора-ля-Вэльля літаральна значыць «Старая Андора». Горад разьмешчаны ў Пірэнэйскіх горах на вышыні 1000 мэтраў у месцы зьліцьця дзьвюх рэчак, якія ўтвараюць раку Валіру.

Андора-ля-Вэльля
кат. Andorra la Vella
Андора-ля-Вэльля
Герб Андоры-ля-Вэльлі
Дата заснаваньня: IX стагодзьдзе
Краіна: Андора
Кіраўнік: Марк Понс Мартэль[d]
Плошча: 30 км²
Вышыня: 1023 м н. у. м.
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 63 574 чал.[1]
шчыльнасьць: 2119,13 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: AD500
Нумарны знак: C
Геаграфічныя каардынаты: 42°30′0″ пн. ш. 1°30′0″ у. д. / 42.5° пн. ш. 1.5° у. д. / 42.5; 1.5Каардынаты: 42°30′0″ пн. ш. 1°30′0″ у. д. / 42.5° пн. ш. 1.5° у. д. / 42.5; 1.5
Андора-ля-Вэльля на мапе Андоры
Андора-ля-Вэльля
Андора-ля-Вэльля
Андора-ля-Вэльля
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.andorralavella.ad/

Гісторыя

рэдагаваць

Рэгіён сёньняшняга горад быў заселены яшчэ да пачатку хрысьціянскай эры, у прыватнасьці ў часы позьняга нэаліту. Горад быў заснаваны ў пачатку IX стагодзьдзя. Места стала цэнтрам княства Андора ў 1278 годзе. Пасьля палітычных узрушэньняў ў 1930 годзе й спробы дзяржаўнага перавароту Барыса Скосырава, у княстве неафіцыйна кірунак перайшоў у бок дэмакратыі. З 1993 году, калі была прынятая першая канстытуцыя краіны, якая ўсталявала парлямэнцкую дэмакратыю, тут разьмешчаюцца органы выканаўчай, заканадаўчай і судовай улады. Ад гэтага пэрыяду, Андора таксама зьяўляецца падатковым раем, у выніку чаго ў горадзе маецца некалькі сучасных банкаўскіх офісаў.

Эканоміка

рэдагаваць

Андора-ля-Вэльля зьяўляецца камэрцыйным цэнтрам краіны. Асноўнымі крыніцамі прыбыткаў гораду зьяўляецца турызм, гандаль і банкаўская справа. Андора-ля-Вэльля падавала заяўку на правядзеньне зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 году.

  1. ^ Andorra. PopulationData.net

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць