Ана Караліна да Сылва

бразыльская валейбалістка

А́на Каралі́на да Сы́лва (па-партугальску: Ana Carolina da Silva; 8 красавіка 1991 году) — бразыльская валейбалістка, якая выступае на пазыцыі цэнтральнай нападніцы. Гульчыха нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Ана Караліна да Сылва
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася 8 красавіка 1991(1991-04-08) (33 гады)
Рост 183 см
Вага 73 кг
Пазыцыя цэнтральная блякавальніца
Клюбная інфармацыя
Клюб Савіна Дэль Бэнэ[d]
Клюбы
Гады Клюб
2010—2011 Піньейрус Сан-Паўлу[d]
2011—2012 Рыю-дэ-Жанэйру[d]
2012—2013 Піньейрус Сан-Паўлу[d]
2013—2017 Рыю-дэ-Жанэйру[d]
2017—2018 Нілюфэр-Бэлэдыеспор[d]
2018—2023 Прая[d]
2023—4 Савіна Дэль Бэнэ[d]
Зборныя
2014—4 Жаночая зборная Бразыліі па валейболе

Кар’ера

рэдагаваць

Пачынала кар’еру ў клюбу «Макензі» з роднага Бэлу-Арызонці, спачатку ў складзе юнацкай каманды. У сэзоне 2008—2009 гадоў упершыню згуляла ў матчы бразыльскай Супэрлігі, дакрочыўшы з клюбам да чвэрцьфіналу. Пазьней абараняла колеры сан-паўлаўскага клюбу «Піньейрус-Макензі». У 2011 годзе далучылася да клюбу «Юнілэвэр», дзе ня толькі стала чэмпіёнкай чэмпіянату Карыёка, але і дасягнула вялікага фіналу бразыльскай Супэрлігі, дзе каманда ня здолела здабыць тытул чэмпіёнак краіны[1]. Пасьля яшчэ аднаго сэзону ў складзе «Піньейрус» Ана Караліна працягвала абараняць колеры клюбу з Рыю-дэ-Жанэйру. У складзе каманды ў сэзоне 2013—2014 гадоў стала чэмпіёнкай Бразыліі, пры гэтым яна была другой паводле статыстыкі блякавальніцай лігі. У наступным сэзоне валейбаліста паўтарыла посьпех клюбу ды стала найлепшай блякавальніцай розыгрышу. Пасьля гэтага посьпехі з клюбам толькі павялічваліся, то бок бразыльянка яшчэ некалькі разоў станавілася пераможцай чэмпіянату і ўладальніцай Супэркубка краіны. Сэзон 2017—2018 гадоў валейбалістка згуляла ў Турэччыне ў складзе клюбу «Нілюфэр-Бэлэдыеспор», а пасьля вярнула на радзіму, дзе абараняла колеры клюбу «Прая». 29 чэрвеня 2023 году было абвешчана, што спартоўка далучыцца да складу італьянскага клюбу «Савіна Дэль Бэнэ»[2].