Анатоль Паўлавіч Хільке́віч (11 чэрвеня 1934, вёска Бярозаўка, Слуцкі раён — 13 верасьня 2005) — беларускі філёзаф і палкоўнік КДБ[1]. Доктар філязофскіх навук (1994), прафэсар (1991). Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь (1996).

Анатоль Хількевіч
Дата нараджэньня 11 чэрвеня 1934(1934-06-11)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 верасьня 2005(2005-09-13) (71 год)
Месца вучобы
Занятак навуковец, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра філязофія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філязофскіх навук[d]
Узнагароды
Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Хількевіч.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў БДУ ў 1957 годзе. З 1965 года працаваў у вышэйшай школе КДБ №302 (пазьней Нацыянальным інстытуце бясьпекі) у 1976-78 начальнік катэдры, у 1978-91 гадах — намесьнік начальніка інстытуту.

З 2000 году працаваў у Менскім інстытуце кіраваньня. Навуковыя працы па тэорыі і метадалёгіі пазнаньня, праблемах лёгікі, псыхалёгіі, мэтодыкі вывучэньня і фарміраваньня асобы.

Літаратура

рэдагаваць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
  • Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 7: Снегирь ― Ящерицын / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — с.411