Анатоль Майсеевіч Бардовіч (3 студзеня 1928, в. Малыя Навасёлкі, Койданаўскі раён Менская акруга, БССР) — мовазнавец. Кандыдат філялягічных навук (1958). Прафэсар (1992). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1982).

Анатоль Бардовіч
Дата нараджэньня 3 студзеня 1928(1928-01-03) (96 гадоў)
Месца нараджэньня в. Малыя Навасёлкі, Койданаўскі раён Менская акруга, БССР
Месца вучобы Менскі пэдінстытут імя А. М. Горкага
Занятак мовазнавец
Навуковая сфэра мовазнаўства
Месца працы Нясьвіская пэдвучэльня
Вядомы як суаўтар слоўнікаў
Навуковая ступень кандыдат філялягічных навук[d]
Узнагароды «Выдатнік народнай асьветы»

Біяграфія

рэдагаваць

У 1935 г. сям’ю Бардовічаў выслалі як спэцперасяленцаў у Комі АССР. У 1945 г. закончыў Сыктыўкарскую пэдвучэльню, у 1951 г. — Менскі пэдінстытут імя А. М. Горкага, у 1956 г. — асьпірантуру пры ім. З 1945 г. працаваў настаўнікам. У 1951—1953 гг. выкладчык маскальскай мовы і літаратуры, завуч Нясьвіскай пэдвучэльні. 3 1957 г. старшы выкладчык, дацэнт, у 1965—1974 гг. загадчык катэдры агульнай і маскальскай мовы, з 1974 г. намесьнік дэкана, з 1978 г. дэкан філялягічнага факультэту, пасьля яго разьдзяленьня ў 1993 г. — дэкан факультэта маскальскай філялёгіі, у 2001 г. саветнік рэктара па гуманітарных пытаньнях, з 2002 г. прафэсар катэдры сучаснай маскальскай мовы Менскага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка. Аўтар падручнікаў па маскальскай мове для 6—7-х і 8—9-х клясаў, навучальных дапаможнікаў па маскальскай мове. У сааўтарстве выдаў «Марфэмны слоўнік беларускай мовы», «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы», «Школьны марфэмны слоўнік беларускай мовы». Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асьветы».

Літаратура

рэдагаваць
  • Бардовіч Анатоль Майсеевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 604.