Анатоль Аляксеевіч Валахановіч
Анатоль Аляксеевіч Валахановіч (13 сакавіка 1932, в. Чурылы, Койданаўскі раён, Менская акруга, БССР — 9 чэрвеня 2002) — лесавод. Кандыдат сельскагаспадарчых навук (1978).
Біяграфія
рэдагавацьУ 1956 г. закончыў лесагаспадарчы факультэт Беларускага лесатэхнічнага інстытуту імя Кірава. У 1956—1962 гг. інжынэр Негарэльскага вучэбна-вопытнага лясгаса Беларускага лесатэхнічнага інстытуту імя Кірава, з 1962 г. па 1992 г. лясьнічы Негарэльскага лясьніцтва. Заклаў у лесе шэраг вопытных аб’ектаў, за якімі вёў рэгулярныя назіраньні і фіксаваў вынікі навуковых дасьледаваньняў. Неаднаразова адзначаўся Беларускім лесатэхнічным інстытутам імя Кірава за актыўны ўдзел у навукова-дасьледчай рабоце. У 1992—1993 гг. інжынэр-дэндролаг Негарэльскага вучэбна-вопытнага лясгаса. Адзіны лясьнічы на Беларусі, які меў вучоную ступень кандыдата навук. Аўтар 20 навуковых прац па праблемах лясной гаспадаркі і вырошчваньня парод дрэваў.
Творы
рэдагаваць- Влияние минеральных удобрений и многолетнего люпина многолистного на плодородие почв и биологическую продуктивность культур дуба черешчатого и дуба красного. Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. с.-х.наук: (06.03.03) /Белорус. технол. ин-т им. С. М. Кирова/ - Минск. 1978. 20 с.
- Выращивание культур дуба в Белоруссии. Опыт Негорельского учебно-опытного лесхоза. Минск. 1984.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |