Аміран-Дарэджаніяні
Аміран-Дарэджаніяні (па-грузінску: ამირანდარეჯანიანი, у перакладзе «Гісторыя Амірана, сына Дарэджан») — сярэднявечны грузінскі раман XII стагодзьдзя. Пасьля стагодзьдзяў пераважна рэлігійнай традыцыі гэта адзін з такіх літаратурных твораў, якія заклалі пачатак айчыннай сьвецкай літаратуры. Гэта аповед у прозе ў дванаццаці частках пра барацьбу рыцараў, аўтарства прыпісваецца Майсэю з Хоні (Масэ Ханэлі; მოსე ხონელი). Гэтае аўтарства згаданае ў эпілёгу Вэпхіс-ткаасані, эпасу Шаты Руставэлі, найвялікшага клясыка сярэднявечнай грузынскай літаратуры, і больш нідзе невядомае. Згодна з традыцыяй Майсэй прыйшоў з гораду Хоні ў заходняй Грузіі, і як і Руставэлі, служыў пры двары царыцы Тамары (1184-1213) ў часы грузінскага «Залатога веку».
Аміран-Дарэджаніяні |
«Аміран-Дарэджаніяні» ўпершыню апублікаваны самавучным грузінскім літаратурным крытыкам і кнігалюбам Закарыям Чычынадзэ ў 1896 годзе, пасьля некалькі крытычных выданьняў выпушчаныя ў XX стагодзьдзі.