Амэрыка (гістарычны раён Гомля)

гістарычны раён Гомля

Амэрыка — гістарычны раён гораду Гомля. Межы гэтага раёну праводзілі па: вул. Замкавая (цяпер Праспэкт Леніна), вул. Кузьнечная (цяпер вул. Інтэрнацыянальная), адрэзак чыгуначнай дарогі, Конная плошча (цяпер Цэнтральны рынак г. Гомеля), чыгуначны вакзал. Цяпер тэрыторыя былой «Амэрыкі» ўваходзіць у склад Цэнтральнага раёну.

Гісторыя

рэдагаваць

Раён сфармаваўся ў 2-й палове 19 — пачатку 20 стагодзьдзя як гарадзкая ўскраіна, дзе жыла ў асноўным бедната. Сваю назву «Амэрыка» атрымала ад таго што мясцовыя жыхары часта эмігравалі за акіян у Амэрыку. Да таго ж раён меў шмат невялікіх заводзікаў, майстэрняў, кузьняў і лесаапрацоўчых двароў. Забудоўваўся раён драўлянымі 1 ці 2-х павярховымі дамамі, некаторыя зь якіх захаваліся да нашых дзён.

Літаратура

рэдагаваць
  • Гомель. Энцыклапедычны справачнік. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.