Амурат Аляксандравіч Раткевіч (нар. 17 сьнежня 1910, Стары Мядзел) — вайсковец, удзельнік Другой сусьветнай вайны. Кавалер Крыжу Монтэ Касына і Мэдалі Вайны, брытанскіх ўзнагародаў Зорка вайны 1935—1945 гадоў і Зоркі Італіі.

Біяграфія

рэдагаваць

Працаваў шорнікам (вырабляў седлы). У 1931 годзе служыў у 33-м пяхотным палку. У час верасьнёўскай кампаніі з 1 да 19.09.1939 году быў ў складзе 207-га рэзэрвововага пяхотнага палка міжваеннай Польскай Рэспублікі. Трапіў у савецкі палон. 25.8.1941 году ўступіў у Польскае войска, пазьней у СССР трапіў у лягеры ваеннапалонных у Вязьніках (Уладзімерская вобласьць). Накіраваны ў 14-ы пяхотны полк 5 пяхотнай дывізіі Арміі генэрала Андэрса. На Італьянскім фронце 13.2.1944 — 2.5.1945 году служыў у складзе 7 палку супрацьпаветранай абароны 2 Польскага корпусу. У Польскіх Узброеных Сілах да 25.3.1947 году. Адасланы да фільтрацыйнага лягеру ў Сэйфгарт (графства Стафардшыр) у Вялікабрытаніі.

Літаратура

рэдагаваць
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага р-на. — Мн.: БелЭн, 1998. — 635, [3] с. ISBN 985-11-0107-9.