Аліса Армянская
Алі́са Армя́нская (1182 — пасьля 1234) — дама Тарону (1229—1236), прэтэндэнтка на сталец Кілікійскага каралеўства як найстарэйшая дачка князя Рубэна III ды Ізабэлы Таронскай.
Аліса | |
Дама Тарону | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 1182 |
Памерла | пасьля 1234 |
Нашчадкі | Раймунд-Рубэн (князь Антыёхіі) |
Дынастыя | Рубэніды |
Муж |
Хатум (лорд Сасунскі) Раймунд IV (граф Трыпалі) Вахрам (лорд Корыкасу) |
Бацька | Рубэн III |
Маці | Ізабэла Таронская |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьАліса была старэйшай з двух дзяцей у сям’і князя Кілікіі Рубэна і ягонай жонкі Ізабэлы; малодшая сястра — Філіпа Армянская. Бацька памёр, калі Алісе было чатыры ці пяць гадоў (1187); яна мела стаць пераемніцай, але ейны дзядзька Лявон II, стаўшы сьпярша рэгентам, пасьля адхіліў Рубэнаву сям’ю ад улады і перадаваў сваім нашчадкам.
Па сьмерці Ізабэлы Аліса стала спадчыньніцай Таронскага стальцу, які ў гэты час быў акупаваны мусульманамі. Прыкладна ў адзін час Аліса была заручаная з Сасунскім лордам Хатумам, а Філіпа — зь ягоным сынам. Іхніх мужоў забілі ў траўні 1193 року.
У 1195 року кароль Генрых II Шампанскі арганізаваў другі шлюб Алісы з графам Трыпалі Раймундам Антыяхійскім, які ў той час знаходзіўся ў кілікійскім палоне. Кароль Лявон II вызваліў графа, і Антыёхія з Армэніяй прымірыліся гэтым шлюбам. Але праз тры гады Раймунд памёр, не дачакаўшыся нараджэньня сына Раймунда-Рубэна[1].
Ейны цесць Баэмунд III выгнаў Алісу з сынам з Антыёхіі на радзіму, але пагадзіўся прызнаць таго сваім спадкаемцам. Тым ня меней, па сьмерці Баэмунда ў 1201 року князем Антыяхійскім стаў ягоны сын Баэмунд IV. У 1216 року ён быў скінуты з дапамогай караля Кілікіі Лявона, і на сталец Антыёхіі ўзышоў Раймунд-Рубэн. Аднак ужо ў 1219 року Баэмунд вярнуў Антыёхію сабе.
2 траўня 1219 року памёр кароль Кілікійская Армэніі Лявон. У Армэніі пачалася барацьба за ўладу між Лявонавымі дачкамі, ягонай жонкай ды іншымі шляхцічамі. Аліса заявіла прэтэнзіі на сталец ад імя свайго сына, а ў 1220 року дзеля ўзмацненьня прэтэнзіяў выйшла за маршала Корыкасу Вахрама. Іхні шлюб быў бязьдзетны.
У 1222 року на загад рэгента малодшай дачкі Лявона Ізабэлы Канстантына Вахрам быў забіты; Раймунд-Рубэн згінуў у бітве ці ў вязьніцы; Аліса трапіла ў турму і пазьней адпраўленая ў выгнаньне[2]. Ад сына Алісе засталася ўнучка Марыя Антыяхійская, якая прэтэндавала на Армэнію, але на стальцы засталася Ізабэла.
Пасьля вызваленьня Аліса паспрабавала вярнуць свае ўладаньні ў Тароне, які ў 1220 року быў прададзены Тэўтонскаму ордэну. У 1229 року паводле дамовы імпэратара Фрыдрыха II з мусульманскімі валадарамі Тарон быў вернуты ёй[3].
Аліса памерла пасьля 1234 року, перажыўшы сваіх трох мужоў, сястру, сына і дзядзьку. Тарон перайшоў да ейнай унучкі Марыі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Sempad, 643 (1 Feb 1194/31 Jan 1195), p. 632.
- ^ Armenia, Medieval Lands
- ^ Мятеж Гвельфов [1231—1233 гг.]