Аліва
агульная назва для рэчываў не растваральных у вадзе
(Перанакіравана з «Алівы»)
Аліва — тэхнічная вадкасьць з сумесі высокамалекулярных нафтавых вуглевадародаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасьці змазачнага, электраізаляцыйнага, кансэрвацыйнага і працоўнага рэчыва[1].
Віды
рэдагавацьПаводле прызначэньня:
- Змазачная(ru). Выкарыстоўваецца для зьмяншэньня церця між рухомымі паверхнямі.
- Маторная(en) (рухавіковая, машынная)[2]. Для поршневых рухавікоў унутранага згараньня.
- Газатурбінная. Для турбавінтавых і турбарэактыўных рухавікоў.
- Турбінная. Для турбінаў і мае стойкасьць да ўтварэньня эмульсіі з вадой.
- Трансмісійная(en). Для мэханічных трансьмісіяў.
- Цыліндровая. Для цыліндраў і клапанаў паравых машынаў.
- Прамысловая(uk) (індустрыяльная). Для станкоў і мэханізмаў прамысловага абсталяваньня.
- Прыладная. Для прыладаў і дакладных мэханізмаў.
- Кампрэсарная. Для поршневых і ратацыйных кампрэсараў.
- Ахаладжальная. Для адвядзеньня цеплыні ад халадзільнікаў.
- Ізаляцыйная(en) (трансфарматарная)[3]. З высокімі дыэлектрычнымі ўласьцівасьцямі для электраізаляваньня.
- Антыкаразійная. Для абароны мэталічных паверхняў ад утварэньня іржы.
- Адноўленая[2] (Рэгенэраваная). Выпрацаваная, але адноўленая да патрэбнага ўзроўню якасьці[1].
Паводле складу:
- Нафтавая(en) (мінэральная).
- Сынтэтычная(en).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Юры Ішчук, Яўген Кабылянскі. Нафтапрадукты // ДСТУ 3437-96. Дзяржаўны стандарт Украіны. Нафтапрадукты. Тэрміны і азначэньні = ДСТУ 3437-96. Державний стандарт України. Нафтопродукти. Терміни та визначення / рэд. В.Казлоў. — Кіеў: Дзяржстандарт Украіны(uk), 1997. — С. 6-9. — ІІІ,48 с.
- ^ а б Вераніка Коласава. Выратуй прыроду і прыбытак атрымай // Зьвязда : газэта. — 16 сакавіка 2016. — № 48 (28158). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
- ^ Уладзімер Куліковіч. Беларускае слоўка: алей // Агенцтва «Менск-Навіны», 6 лютага 2015 г. Праверана 1 кастрычніка 2016 г.
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |