Аляксандру Чыкылдэў

румынскі футбаліст

Алякса́ндру Чыкылдэ́ў (па-румынску: Alexandru Cicâldău; нар. 8 ліпеня 1997 году) — румынскі футбаліст, паўабаронца турэцкага клюбу «Коньяспор» (у арэндзе з «Галатасарая») і нацыянальнай зборнай Румыніі.

Аляксандру Чыкылдэў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 8 ліпеня 1997(1997-07-08)[1] (26 гадоў)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Коньяспор
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2016—2018
2018—2021
2021—
2022—2023
2023—2024
Вііторул
Унівэрсытаця Краёва
Галатасарай
Ітыгад Кальба (арэнда)
Коньяспор (арэнда)
42 (1)
106 (29)
33 (4)
26 (4)
29 (1)
Зборныя
2018— Румынія 36 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
13 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
22 сакавіка 2024.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Выхаванец акадэміі Георгія Хаджы. Сваю кар’еру пачаў у 2016 годзе складзе клюбу «Вііторул». Ужо з сэзону 2017—2018 гадоў замацаваўся ў пачатковам складзе каманды. Па сэзоне ўмовіўся з клюбам «Унівэрсытаця» з Краёвы, дзе атрымаў кашулю з нумарам 10[2]. Паводле паведамленьняў СМІ, клюб мусіў выдаткаваць на гэты пераход ад 750 тысячаў да 1 мільёна эўра[3][4][5]. Дэбют гульца прыпаў на прагуляны матч Супэркубка Румыніі супраць ЧФР[6]. Чыкылдэў адразу замацаваўся ў першым складзе каманды. Улетку 2019 году, не зважаючы на цікавасьць да паўабаронцы з боку замежных клюбаў, пагадзіўся падоўжыць кантракт да 2025 году[7]. 31 студзеня 2020 году ўпершыню адзначыўся дублем у матчы супраць «Газ Мэтану»[8]. 28 чэрвеня ён забіў пераможны гол у выязным пераможным матчы супраць чэмпіёну ЧФР[9][16]. Агулам за сэзон у мясцовым першынстве Чыкылдэў запісаў на свой рахунак 14 галоў, аднак у апошнім туры перамогу ў розыгрышу з рук «Унівэрсытаці» выдраў ЧФР.

24 ліпеня 2021 году гулец далучыўся да турэцкага клюбу «Галатасарай», склаўшы дамову тэрмінам на пяць гадоў. Паводле зьвестак, сума дамовы склала 6,5 мільёнаў эўра, а таксама ў дадатак 2 мільёны эўра ў якасьці бонусаў[10][11]. Запачаткаваў выступы ў турэцкім першынстве 16 жніўня ў матчы супраць «Гірэсунспора» (2:0), адзначыўшыся гол з пэнальці[12]. Празь месяц згуляў у матчы Лігі Эўропы супраць італьянскага «Ляцыё». 27 жніўня 2022 году румын накіраваўся ў арэнду ў эмірацкі клюб «Ітыгад» на адзін сэзон[13]. Па заканчэньні арэнды зноў быў запазычаны, але гэтым разам іншым турэцкім клюбам «Коньяспорам»[14].

Міжнародная рэдагаваць

Свой першы выклік да шыхтаў нацыянальнай зборнай Румыніі атрымаў у сакавіку 2018 году[15]. 24 чысла таго ж месяца дэбютаваў у таварыскім матчы супраць зборнай Ізраілю, зьявіўшыся на замену на 83-й хвіліне[16].

Дасягненьні рэдагаваць

«Вііторул»:

«Унівэрсытаця»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Alexandru Cicaldau // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ «Alexandru Cicâldău, jucătorul Științei pentru 4 ani!». CS Universitatea Craiova.
  3. ^ «Cicâldău a părăsit cantonamentul Viitorului și vine la București să semneze cu noua echipă!». Gazeta Sporturilor.
  4. ^ «Transfer URIAS in Liga 1! Unul dintre cei mai doriti jucatori a ales-o pe Craiova dupa ce a refuzat FCSB si CFR Cluj! Anuntul diminetii». Sport.ro.
  5. ^ «Câţi bani primeşte Hagi pentru transferul lui Cicâldău. Suma care l-a convins pe „Rege“ să-şi vândă unul dintre cei mai buni fotbalişti la Craiova». ProSport.
  6. ^ «CFR Cluj a câștigat Supercupa României 2018». Romanian Football Federation.
  7. ^ «Cicaldău și-a prelungit contractul cu Universitatea Craiova până în 2025». Libertatea
  8. ^ «Alexandru Cicâldău, după prima "dublă" din carieră: „Exersez mult la antrenamente“». Fanatik.ro.
  9. ^ «A dat golul victoriei în Gruia, dar şi-a certat colegii: „Nu e permis aşa ceva! Se putea termina totul!“». Digi Sport.
  10. ^ «Alexandru Cicaldau Galatasaray’da!». Galatasaray S.K.
  11. ^ «8,5 milioane de euro pentru un fotbalist din Liga 1». Telekom Sport.
  12. ^ «Giresunspor - Galatasaray » Nebunie! Cicâldău, gol la debut! Apoi a sărit să despartă doi colegi aflați la un pas de bătaie». Gazeta Sporturilor
  13. ^ «Profesyonel futbolcumuz Alexandru Cicâldău’nun geçici transferi hakkında». Galatasaray S.K.
  14. ^ «Alexandru Cicâldău a plecat de la Galatasaray! Mijlocașul a fost prezentat la echipa din Super Lig». ProSport.
  15. ^ «27 de jucători convocați pentru „dubla“ cu Israel și Suedia». Romanian Football Federation.
  16. ^ «Israel – România 1–2. Tricolorii au revenit spectaculos și câștigă primul amical al anului». Digi Sport.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць