Аляксандра Сьвекла
Алякса́ндра Фёдараўна Сьве́кла (па-ўкраінску: Олександра Федорівна Свекла; 9 красавіка 1902, Валегацулава, Хэрсонская губэрня, Расейская імпэрыя (цяпер сяло Далінскае Ананьеўскага раёну Адэскай вобласьці) — 1966, Прылукі, Чарнігаўская вобласьць, УССР, СССР) — украінская пісьменьніца.
Аляксандра Сьвекла | |
укр. Олександра Свекла | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | укр. Олександра Федорівна Свекла |
Нарадзілася | 9 красавіка 1902 |
Памерла | 1966 |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Пісьменьніца |
Гады творчасьці | 1924-1930-ыя |
Мова | расейская мова і украінская мова |
Дэбют | 1924 |
Значныя творы | «Надломлені серцем» (1930) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў мястэчку Валегацулава Хэрсонскай губэрні ў сям’і малдаўскіх сялянаў. Скончыла шэсьць клясаў працоўнай сямігадовай школы. Удзельнічала у ваенных дзеяньнях 1918—1921 гг., служыла у Чырвонай Арміі[1].
У 1930-я гады была рэпрэсаваная і высланая ў Сыбір[2].
Памерла ў 1966 годзе ў Прылуках, Чарнігаўская вобласьць[3].
Творчасьць
рэдагавацьДрукавалася з 1924 г., сябра літаратурнай арганізацыі «Плуг»[4].
Першым убачыў сьвет нарыс «Серед степів», апублікаваны ў харкаўскай газэце «Селянська правда»[5].
Аўтарка апавяданьняў і аповясьцяў: «Над Дністром» (1926; з життя молдаван), «Подарунок і подяка» (1927), «Надломлені серцем» (1930), «Петря Слимак» (1930)[6].
Тры асноўныя тэмы творчасьці Аляксандры Сьвяклы — жыцьцё малдаўскіх сялянаў, крывавыя гісторыі пра чырвоных і белых і жаночае пытаньне[7].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Енциклопедія українознавства: Словникова частина: [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995.
- ^ Олександра Свекла, LiveJournal, freya_victoria, 20.02.2020, https://fem-books.livejournal.com/1931554.html
- ^ Олександра Свекла, LiveJournal, freya_victoria, 20.02.2020, https://fem-books.livejournal.com/1931554.html
- ^ Енциклопедія українознавства: Словникова частина: [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995.
- ^ Олександра Свекла, LiveJournal, freya_victoria, 20.02.2020, https://fem-books.livejournal.com/1931554.html
- ^ Олександра Свекла. Надломлені серцем. Повість // Моя кар`єра. Жіноча проза 20-х років. — К.: Темпора, 2017. — С. 314—319
- ^ Олександра Свекла. Надломлені серцем. Повість // Моя кар`єра. Жіноча проза 20-х років. — К. : Темпора, 2017. — С. 314—319