Аляксандар (Белазор)
Япіскап Аляксандар (у сьвеце Аляксандар Адольфавіч Белазор/Бялазор; 1866, Бабруйск — 7 траўня 1933) — праваслаўны царкоўны дзяяч, япіскап.
Япіскап Аляксандар | |
Барнавульскі япіскап | |
---|---|
1930 — 193(?) | |
Папярэднік: | Уладзімер (Юдзеніч) |
Наступнік: | Тарасій (Ліванаў) |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1866 Бабруйск |
Памёр: |
7 траўня 1933 |
Адукацыя: | Стаўрапальская духоўная сэмінарыя |
Узнагароды: |
Скончыў Стаўрапальскую духоўную сэмінарыю. Два гады быў паслушнікам Аляксандра-Сьвірскага манастыру. Неўзабаве ажаніўся і быў пасьвечаны ў сьвятары гораду Ейск, дзе праслужыў 35 гадоў. Штодня літургісаў.
У 1922—1923 схіліўся да абнаўленства, дзе прыняў манаства і быў узьведзены ў ігумены. У 1925 хіратанісаны ў япіскапа Таганроскага, вікарыя Растоўскае япархіі. Выехаў у Маскву, дзе праз пакаяньне быў прыняты Патрыярхам Ціханам у зносіны з Расейскай Праваслаўнай Царквой. Патрыярх Ціхан падарыў яму амафор і антымінс, і ён аднавіў штодзённае богаслужэньне. У 1930 прызначаны на Барнаульскую катэдру, якую хутка пакінуў і вярнуўся ў Ейск.
Расстраляны на прысуд тройкі пры ПП АДПУ 7 траўня 1933.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПапярэднік Уладзімер (Юдзеніч) |
Барнавульскі япіскап 1930 — 1931 |
Наступнік Тарасій (Ліванаў) |