Аляксандар Скараход
беларускі пэдагог, мастак
Аляксандар Скараход (Скараходаў) (1913—?) — беларускі пэдагог, мастак.
Аляксандар Скараход | |
Дата нараджэньня | 1913 |
---|---|
Занятак | настаўнік, маляр |
Ад 1946 году працаваў настаўнікам у беларускай пачатковай школе ў лягеры АБЦ у Ватэнштэце. Актыўна ўдзельнічаў у афармленьні кніг, выдаваных у Ватэнштэце. Дакладна вядома, што ён ілюстраваў кнігі: Вацлава Ластоўскага «Дудар», «Музыка і чэрці. Беларуская народная казка» (Беларускае выдавецтва ЯС, 1947. 14 с.) і Оскар Ўайлд «Шчасьлівы прынц: Казка» (пераклад з ангельскай Л. Хвалько. Ватэнштэт: выдавецтва Беларускага Дапамаговага Камітэту лягеру АБЦ, 1947. 21 с.).
У 1947 годзе выехаў у Вялікабрытанію, быў сябрам ЗБВБ і Згуртаваньня беларускіх камбатантаў.
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Запісы БІНІМ №40