Аляксандар Мікалаевіч Нікіцін
Алякса́ндар Мікала́евіч Нікі́цін (нарадзіўся 22 сакавіка 1954 году, п. Ерцава, Каноскі раён, Архангельская вобласьць) — беларускі вайсковец, генэрал-маёр, камандуючы Сухапутнымі войскамі Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь[1].
Аляксандар Нікіцін | |
22 сакавіка 1954 (70 гадоў) | |
Месца нараджэньня | п. Ерцава, Каноскі раён, Архангельская вобласьць |
---|---|
Прыналежнасьць | Беларусь СССР |
Род войскаў | танкавыя |
Гады службы | 1975 — цяпер |
Званьне | генэрал-маёр |
Камандаваў | Камандуючы Сухапутнымі войскамі Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Ульянаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча імя У. І. Леніна ў 1975 годзе з адзнакаю. Камандзір танкавага ўзвода, танкавай роты, начальнік штабу — намесьнік камандзіра танкавага батальёну.
Скончыў Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў імя Маршала Савецкага Саюза Р. Я. Маліноўскага ў 1983 годзе. Служыў камандзірам танкавага батальёна, намесьнікам начальніка штаба гвардзейскага мотастралковага палка, начальнікам штаба — намесьнікам камандзіра гвардзейскага мотастралковага палка, камандзірам гвардзейскага мотастралковага палка, начальнікам аддзела захаваньня ўзбраеньня і тэхнікі (мотастралковага) гвардзейскай мотастралковай дывізіі, начальнікам штаба — намесьнікам камандзіра 11-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгады, камандзірам 6-й гвардзейскай асобнай мэханізаванай брыгады, начальнікам штабу — намесьнікам камандзіра 28 армейскага корпуса.
У 2001 годзе з адзнакай скончыў Ваеннаю акадэмію Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Расейскай Фэдэрацыі.
Служыў на пасадах камандзіра 65-га армейскага корпусу Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь, камандуючага войскамі Паўночна-заходняга апэратыўнага камандаваньня Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь, начальніка галоўнага штаба — першага намесьніка камандуючага Сухапутнымі войскамі Ўзброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.
Загадам прэзыдэнта РБ №431 ад 6 ліпеня 2006 году прызначаны камандуючым Сухапутнымі войскамі Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Загад прэзыдэнта РБ № 687 ад 6 ліпеня 2006 году