Аляксандар Кулікоўскі
Аляксандар Антонавіч Кулікоўскі (20 траўня 1906, Койданаў, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя) — вучоны ў галіне мэханізацыі торфаздабычы, кандыдат тэхнічных навук (1983).
Аляксандар Кулікоўскі | |
Дата нараджэньня | 20 траўня 1906 (118 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Койданаў, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Месца вучобы | Беларускі політэхнічны інстытут |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | мэханізацыя |
Месца працы | Інстытут торфу АН БССР |
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук[d] |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьЗакончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1947). У 1940—1941 гг. старшы інжынэр Інстытута торфу АН БССР. 1 ліпеня 1941 г. мабілізаваны ў Чырвоную армію, служыў памочнікам камандзіра роты 7-га асобнага аўтабата Заходняга фронту. 15 ліпеня 1941 г. у баях пад Смаленскам быў цяжка паранены, у жніўні 1942 г. дэмабілізаваны з арміі. Са жніўня 1943 г. старшы інжынэр, вучоны сакратар Інстытута торфу АН БССР. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, мэдалямі.
Творы
рэдагаваць- Исследование процесса получения гранулированных торфо-минеральных удобрений. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата технических наук. Минск. 1954. 12 с.
- Торф в народном хозяйстве Белорусской ССР. Минск. 1956. 19 с.
- Совершенствование перспективного планирования роста производительности труда. На примере промышленности БССР. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата экономических наук. Минск. 1983. 24 с.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |