Аляксандар Жыжэмскі

Аляксандар Жыжэмскі (? — красавік 1645) — каралеўскі шляхціч, лясьнічы аранскі й пералайскі, стольнік менскі 14 лютага 1635 — 31 кастрычніка 1640, чашнік ВКЛ у 1640—1643, падстолі ВКЛ ад 1643. У 1635 разам з пасадай менскага падстолія атрымаў маёнткі Еўцікеевічы ў Рэчыцкім і Карповічы ў Мазырскім паветах. З княскага роду Жыжэмскіх.

Аляксандар Жыжэмскі
POL COA Zyzemski.svg
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1645
Род Жыжэмскія

ЛітаратураРэдагаваць

  • Чарняўскі В. Ф. Ураднікі (пасады, тытулы) Менскага ваяводзтва XVI—XVIII стагодзьдзяў (Біяграфічны даведнік). Мн, 2007.
Крыніца: Валерый Пазднякоў, «Вялікае Княства Літоўскае»