Аляксандар Баркоўскі (публіцыст)
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.
Аляксандар Міхайлавіч Баркоўскі (па-ўкраінску: Олександр Михайлович Борковський; крыпт. і псэўд.: А. Б., Ал. Б., Б-й, Олекса Сторожинський, Українець; 29 сакавіка 1843, с. Загуцін, Каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі, Аўстра-Вугорская імпэрыя — 5 кастрычніка 1921, с. Ваневічы, Львоўскае ваяводзтва, Польшча) — украінскі публіцыст, перакладчык, грамадзкі дзяяч.
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Самборскую гімназію (1860). Вывучаў філялёгію ў Львоўскім унівэрсытэце (1860—1869). Працаваў настаўнікам у гімназіях Львова (1866—1869, 1872—1877, 1881—1888), Каламыі (1878), Драгабычу (1889—1895, дырэктар). Прымаў актыўны ўдзел у стварэньні таварыства «Просвіта», а пасьля яго зацьвярджэньня аўстрыйскай уладай абраны чальцом першага ягонага кіраваньня. Літаратурна-публіцыстычную дзейнасьць распачаў аглядам «„Санкт-Петербургские ведомости“ о галицькій літературі» («Правда», 1867, №№ 25, 26.) Публікаваў артыкулы па праблемах культуры і навукі, хранікальныя матэрыялы пра культурнае жыцьцё на ўкраінскіх землях, шмат перакладаў.
Літаратура
рэдагаваць- Борковський Олександер. // Енциклопедія Українознавства. Т. 1. Львів. 1993. С. 161.
- Дзьобан О. Борковський Олександр Михайлович // Українська журналістика в іменах. Вип. 2. Львів. 1995.
- Мазурак Я. Літературна Бережанщина. Біогр. довід. Бережани. 2000.
- Горинь В. І. Борковський Олександер. // Енциклопедія історії України. Т. 1. Київ. 2003. С. 348;
- Дзьобан О. О. Дзьобан О. Борковський Олександр Михайлович // Енциклопедія сучасної України. Т. 3. Київ. 2004. С. 321.
- Гринівський Т. С. Борковський Олександр Михайлович. // Тернопільський енциклопедичний словник. Т. 1. 2004. С. 171.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |