Аль-Таавун Бурайда

саудаўскі футбольны клюб

«Аль-Тааву́н» (па-арабску: نادي التعاون لكرة القدم‎) — саудаўскі футбольны клюб з гораду Бурайда. Заснаваны ў 1956 годзе. Свае хатнія матчы клюб ладзіць на стадыёне Кароль Абдула Спортс-Сіці.

Аль-Таавун
Заснаваны 1956
Горад Бурайда, Саудаўская Арабія
Стадыён Кароль Абдула Спортс-Сіці
Умяшчальнасьць: 25 000[1]
Чэмпіянат Про-ліга
 · 2023—2024 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
altaawounfc.com/ar (ар.)

Гісторыя

рэдагаваць

«Аль-Таавун» быў заснаваны ў 1956 годзе пад назвай «Аль-Шабаб», а фундатарам клюбу стаў Салег Аль-Вабілі. Праз чатыры гады пасьля закладаньня клюбу, у 1960 годзе структура была афіцыйна зарэгістраваная як прафэсійны клюб. 25 траўня 1990 году «Аль-Таавун» упершыню дакрочыў да фіналу Кубка караля 1990 году, дзе пазмагаўся за тытул з «Аль-Насэрам». Аднак, у выніку клюб зьведаў паразу зь лікам 0:2. Дайшоўшы да фіналу, бурайдзкі клюб стаў другой камандай Першага дывізіёну, якая дакрочыла да фіналу пасля «Эль-Рыяду» ў 1978 годзе. У сэзоне 2009—2010 гадоў клюб упершыню за больш чым трынаццаць гадоў атрымаў павышэньне ў Прафэсійную лігу, заняўшы 2-е месца ў першым дывізіёне. Апошні раз яны выступалі былі ў найвышэйшым дывізіёне ў сэзоне 1997—1998 гадоў. 29 траўня 2016 году «Аль-Таавун» упершыню кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў АФК, заняўшы чацьвёртае месца ў лізе паводле вынікаў сэзону 2015—2016 гадоў[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць