Альфабэт эспэранта

Альфабэт эспэранта (на эспэранта: Esperanta alfabeto) створаны на лацінскім ґрунце. У ім дваццаць восем літараў, зь іх пяць з цыркумфлексам («^») і адна з брэвісам («˘»).

Кожнай літары адпавядае адзін гук, кожнаму гуку адпавядае адна літара. Усе гукі вымаўляюцца чотка. Акцэнт заўсёды падае на перадапошні склад.

Вымова эспэранта даволі вар’юе: звычайна людзі вымаўляюць гукі эспэранта гэтак жа, як яны вымаўляюць гукі сваёй роднае мовы.

Літары Назвы

літараў

Вымова Беларуская вымова
A a a a а
B b bo b б
C c co t͡s ц
Ĉ ĉ ĉo t͡ʃ ч
D d do d д
E e e e э
F f fo f ф
G g go g ґ
Ĝ ĝ ĝo d͡ʒ дж
H h ho h г
Ĥ ĥ ĥo x х
I i i i і
J j jo j й
Ĵ ĵ ĵo ʒ ж
K k ko k к
L l lo l ль
M m mo m м
N n no n н
O o o o о
P p po p п
R r ro ɾ р
S s so s с
Ŝ ŝ ŝo ʃ ш
T t to t т
U u u u у
Ŭ ŭ ŭo ʋ ў
V v vo v в
Z z zo z з

Перадача гукаў і літараў беларускае мовы ў эспэранта

рэдагаваць
  • «шч» = ŝĉ: Ŝĉuĉin, Haradzenŝĉina, Ŝĉaka;
  • «ы» = i: Mazir, Masti, Reĉica, Muzika;
  • «е» = e пасьля зычных: Belastok, Vicebsk, Mensk, Jaŭhen;
    • je у астатніх выніках: Hlibokaje, Adjedkaŭ, Kijeŭ, Hribajedaŭ;
  • «ё» = o пасьля «л»: Mahiloŭ, Buda-Kaŝalova;
    • jo у астатнік выпадках: Mjori, Fjodaraŭ, Belaazjorsk;
  • «ю» = u пасьля «л»: Ludmila, Lublin, Kluĉi, Luba;
    • ju у астатніх выпадках: Juraviĉi, Kasjcjukoviĉi, Mjadzjul;
  • «я» = a пасьля «л»: Ĉalabinsk, Palana, Ŝalapin, Hala;
    • ja у астатніх выпадках: Kamjanec, Vjalejka, Bjaroza, Aŝmjani, Horadnja;
  • «ь» = j перад «і», «о»: Iljiĉ, Zaĥarjin, Ruĵjin, Ardaljon;
    • напрыканцы слова і перад зычнымі:
      • пасьля «л» апускаецца: Homel, Kapil, Lepel;
      • пасьля астатніх зычных — j: Berasjce, Baranj, Lubanj;

Сураґатны запіс

рэдагаваць

Калі напісаньне літараў з дыякрытычнымі знакамі немагчымае (напрыклад, нямае падтрымкі Юнікоду), то ўжываюць сураґатныя сыстэмы напісаньня літараў.

Літары Варыянты сураґатнага запісу
ĉ cx, ch, c^
ĝ gx, gh, g^
ĥ hx, hh, h^
ĵ jx, jh, j^
ŝ sx, sh, s^
ŭ ux, u^, u~, w

Кадаваньне

рэдагаваць

Для запісу эспэранта ўжываецца Unicode; раней было папулярным кадаваньне ISO-8859-3. У HTML і XML можна таксама ўжываць лічбавыя коды.

Літары Юнікод ISO-8859-3 HTML TeX
загал. радк. загал. радк. загал. радк. загал. радк. загал. радк.
Ĉ ĉ 108 109 C6 E6 Ĉ ĉ \hat C \hat c
Ĝ ĝ 11C 11D D8 F8 Ĝ ĝ \hat G \hat g
Ĥ ĥ 124 125 A6 B6 Ĥ ĥ \hat H \hat h
Ĵ ĵ 134 135 AC BC Ĵ ĵ \hat J \hat j
Ŝ ŝ 15C 15D DE FE Ŝ ŝ \hat S \hat s
Ŭ ŭ 16C 16D DD FD Ŭ ŭ \U breve \u breve