Альбэрт Анкер
Альбэрт Анкер (ням. Albert Samuel Anker; 1831, Інс, Швайцарыя — 1910, Інс) — швайцарскі мастак.
Альбэрт Анкер | |
Аўтапартрэт у левы профіль (1891) | |
Імя пры нараджэньні | Альбрэхт Самуэль Анкер |
---|---|
Дата нараджэньня | 1 красавіка 1831[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня | Інс(en), кантон Бэрн, Швайцарыя |
Дата сьмерці | 16 ліпеня 1910[1][4][2][…] (79 гадоў) |
Месца сьмерці | Інс, кантон Бэрн, Швайцарыя |
Адукацыя | Вышэйшая нацыянальная школа прыгожых мастацтваў(fr) (Парыж, 1855—1860) |
Месца вучобы | |
Занятак | Ілюстрацыя, жывапіс (партрэт) |
Навуковая сфэра | малярства[5] і выяўленчае мастацтва[5] |
Сябра ў | Цафінгія[d] |
Жанры | партрэтнае маляваньне[d] |
Плынь | рэалізм[d] і імпрэсіянізм |
Працы | «Напісаньне ўрокаў» (1865) |
Узнагароды | Залаты мэдаль Парыскага салёну (1866) |
Жыцьцё
рэдагавацьАльбэрт Анкер зьявіўся на сьвет другім з трох дзяцей у сям’і ветэрынара і жыў у Інсе (Ins, кантон Бэрн). Ужо паміж 1845 і 1848 гадамі будучы мастак атрымаў першыя прыватныя ўрокі маляваньня ад Луіса Валінгера. У 1847 годзе памерлі маці Анкера і яго брат, яшчэ празь пяць год у сям’і ня стала яго сястры. З 1851 па 1854 год Альбэрт Анкер вывучаў тэалёгію, першыя два гады ён правёў у Бэрне, а два наступныя — з кароткім перапынкамі ў Гале (Halle).
Напрыканцы 1853 году Анкер паведаміў свайму бацьку аб тым, што зьбіраецца скончыць вучобу, каб стаць мастаком. У 1854 годзе бацька пайшоў насустрач выбару сына і Анкер пераехаў у Парыж, горад, які пасьля наведваньня яго Анкерам у 1851 годзе, значна ўразіў маладога мастака. Там ён стаў вучнем швайцарскага жывапісца Чарльза Глэйра. Паміж 1855 і 1860 гадамі Альбэрт Анкер наведваў у Парыжы школу Ecole Impériale et Spéciale des Beaux-Arts, у якой напрыклад ужо таксама атрымаў адукацыю П’ер Агюст Рэнуар.
Калі ў 1859 годзе цяжка захварэў і ў 1860 годзе памёр яго бацька, пасьля чаго Анкер узяў на сябе ўсе клопаты па доме ў Інсе. Там Анкер застаўся спачатку толькі на лета. У 1890 годзе мастак вырашыў зьмяніць месца свайго жыхарства і канчаткова перабраўся з Парыжу ў Інс. У 1864 годзе ён ажаніўся на Аньне Руфлі, зь якой ён выгадаваў шасьцёра дзяцей.
Месцазнаходжаньне твораў
рэдагавацьТворы Альбэрта Анкера знаходзяцца ў музэях і прыватных калекцыях:
- Музэй мастацтва Бэрну
- Музэй мастацтва Ноенбургу
- Музэй мастацтва Салатурну
- Дом мастацтва Цюрыху
- Базэльскі музэй мастацтва
- Музэй мастацтва Лязаны
- Музэй Оскара Райнхарта ў гарадзкім садзе
Самы вялікі прыватны калекцыянэр твораў Анкера — Крыстаф Блохер.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Albert Anker (нід.)
- ^ а б Albert Anker (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ Albert Anker // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Albert Anker — 2006.
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАльбэрт Анкер — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў