Алеся (Ярмоленка)
беларуская сьпявачка
(Перанакіравана з «Алеся Ярмоленка»)
Але́ся (сапраўднае імя — Во́льга Анато́леўна Ярмо́ленка; нар. 27 жніўня 1976, Бабруйск) — беларуская эстрадная сьпявачка, салістка гурту Сябры.
Алеся | |
Дата нараджэньня | 27 жніўня 1976 (48 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | Бабруйск |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Прафэсія | сьпявачка |
Жанры | эстрадная песьня |
Інструмэнты | голас[d] |
Гурты | Сябры |
Лэйблы | West Records |
Бацька | Анатоль Ярмоленка |
Узнагароды | |
Сайт | alesya.by |
Дачка сьпевака Анатоля Ярмоленкі. Скончыла Беларускі ўнівэрсытэт культуры. Сваю музычную кар’еру распачала зь песьні «Жаўраначка» на беларускай мове[1]. Сьпявае на беларускай і расейскай мовах.
Мае сына, які вядомы пад сцэнічным псэўданімам DJ Anatol'.
Дыскаграфія
рэдагаваць- «Алеся», 1995;
- «Соперница» (Суперніца), 1997;
- «От Алеси до Алеси» (Ад Алесі да Алесі), 2000;
- «Алеся», 2000;
- «О главном» (Пра галоўнае), 2005.
Супольныя праекты
рэдагаваць- «Сцежачка» (складанка «Красное танго. Песни на стихи Александра Легчилова» — «TON-Records», 1999);
- «Ваявода» (складанка «БелКП-ПрЕСсНЯ» — «Bulba Records», 2000).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сяргей Будкін. (2013-05-02) 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) (бел.). Будзьма беларусамі!. Праверана 2020-04-04 г. Архіўная копія ад 2020-04-04 г.