Алег Акуліч
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Алег Аляксандравіч Акуліч (23 студзеня 1959, с. Харык, Іркуцкая вобласьць, РСФСР, СССР) — актор.
Алег Акуліч | |
Дата нараджэньня | 23 сьнежня 1959 (64 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, кінаактор |
IMDb | ID nm2536630 |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў інтэлігентнай сям’і — маці дырэктарка клюбу, бацька — мастак. У 1972 годзе ва ўзросьце 12 гадоў разам з бацькамі (бацьку запрасілі на БАМ мастаком-афарміцелям) пераехаў у м. Усьць-Кут (мкр Рачнікі, былое Асятрова) Іркуцкай вобласьці, дзе вучыўся ў школе № 2, наведваў мясцовую драмстудыю. У першым сваім спэктаклі «Два капітаны» (В. Каверын) у народным тэатры гуляў ролю капітана Татарынава.
Пасьля 8 клясы, у 1975 г. паступіў у Асятроўскае рачное вучылішча на аддзяленьне эксплюатацыі рачных суднаў. Будучы курсантам, займаўся самадзейнасьцю, хадзіў у складзе агітацыйных брыгадаў, у якасьці музыкі-забаўніка, на агітцеплаходах па рацэ Лена ажна да Якуцку. Пасьля заканчэньні вучэльні быў разьмеркаваны ў места-порт Алёкмінск у ЯАССР — начальнікам прычалу, але застаўся ў Асятроўскім рачным порце працаваць грузчыкам. У Савецкім войску тэрміновую службу адбываў у музыкальным узводзе ў складзе ваеннага аркестра. Пасьля войска скончыў Іркуцкую тэатральную вучэльню з чырвоным дыплёмам. Працаваў у Куйбышаўскім (цяпер — Самарскі) драматычным тэатры імя Горкага. Праз тры гады атрымаў запрашэньне ў Менск, у тэатар-студыю кінаактора. У Менску працаваў у ансамблі песьні і скокаў Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, удзельнічае ў тэлевізійным шоў «Дзякуй богу, ты прыйшоў!», у тэлеперадачы «Марсавае поле» ды «Армейская крама». Адначасова здымаўся ў Маскве, а на тэлевізіі ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, не знаходзячыся там, вёў штодзённую музычна-гумарыстычную праграму «Сола на канапе». У 2004 канчаткова перабраўся ў Маскву.
Літаратура
рэдагаваць- Виктор Сирык. Олег Акулич: я не настолько богат, чтобы работать в театре. // «Союз. Беларусь-Россия»/СБ/ № 285 от 26 октября 2006 г.;
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
Гэта — накід артыкула пра актора альбо акторку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |